Царква
Ня чыні пералюбу
(7 запаведзь, Выхад 20:14)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (60), 2009

Навіны хрысьціянскага сьвету

Бенядыкт XVI пра дыялог паміж хрысьціянствам і юдаізмам

Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI мае надзею, што яго падарожжа ў Сьвятую Зямлю дапаможа «паглыбіць дыялог Царквы з габрэйскім народам, каб габрэі і хрысьціяне, а таксама мусульмане, маглі жыць там у супакоі і згодзе». Гэтыя словы Папа прамовіў падчас прыёму дэлегацыі з Ізраіля і Папскай камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам 12 сакавіка 2009 г.

«Дыялог, у якім вы прымаеце актыўны ўдзел, зьяўляецца плодам гістарычнага візіту майго ўмілаванага папярэдніка папы Яна Паўла ІІ у Сьвятую Зямлю ў сакавіку 2000 года,– падкрэсьліў Бенядыкт XVI у сваёй прамове.– Гэта ён жадаў, каб быў распачаты дыялог з габрэйскімі рэлігійнымі ўстановамі ў Ізраілі, а яго заахвочваньне было вырашальным у імкненьні да гэтай мэты».

Каталіцкая Царква, як адзначыў Пантыфік, прызнае, што карані яе веры зьвязаны з гістарычнай інтэрвенцыяй Бога ў жыцьцё габрэйскага народу: «хрысьціяне з ахвотаю прызнаюць, што іх уласныя карані знаходзяцца ў тым самым аб’яўленьні Бога, якім корміцца рэлігійнае сьведчаньне габрэйскага народа».

Сьвяты Айцец падкрэсьліў, што ў траўні гэтага году ён накіруецца ў Сьвятую Зямлю як пілігрым. «Я маю намер маліцца за каштоўны дар еднасьці і міру, як у гэтым рэгіёне, так і ва ўсёй сусьветнай сям’і чалавецтва»,– паведаміў Папа.

Паводле Catholic.by
Гэты артыкул чыталі 6 разоў (-ы)