Царква
Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:5)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (59), 2008

Навіны хрысьціянскага сьвету

Экуменічныя сустрэчы ў Горадні і Берасьці

Арганізатары экуменічных сустрэчаў як у Горадні, так і ў Берасьці лічаць вельмі важным і каштоўным досьвед рэгулярных сумесных спатканьняў, падчас якіх вернікі розных канфесіяў могуць ня толькі праслаўляць Госпада і разважаць над Словам Божым, але і проста быць разам, размаўляць, пазнаваць адзін аднаго бліжэй, планаваць сумесныя акцыі для таго, каб сьведчыць, што яны вучні Хрыста, і несьці Яго сьвятло ў гэты сьвет.

Такія сустрэчы ёсьць праяваю шчырай узаемапавагі, брацкай любові ды салідарнасьці хрысьціянаў розных канфесіяў, яны сьведчаць пра прызнаньне роўнасьці ўсіх вызнаўцаў Хрыста перад абліччам нашага адзінага Госпада. Вельмі важна, што яны дазваляюць вернікам пазбавіцца розных устойлівых стэрэатыпаў ва ўспрыманьні сваіх братоў з іншых канфесіяў.

Вось ужо два гады як у Горадні штомесяц адбываюцца экуменічныя сустрэчы, у якіх бяруць удзел душпастыры і вернікі розных хрысьціянскіх канфесіяў гораду. Месцам для іх супольнай малітвы, разважаньняў над Словам Божым і сьпеваў праслаўленьня адзінага для ўсіх Госпада стала рыма-каталіцкая капліца па вул. Рэпіна, дзе служыць кс. Аляксандр Шэмет. Арганізатары сустрэчаў у Горадні запрашаюць на сумесную малітву ўсіх жадаючых – сьвятароў і вернікаў – у першы аўторак кожнага месяцу, а 20-й гадз.

Падобныя рэгулярныя экуменічныя сустрэчы хрысьціянаў розных канфесіяў вось ужо год як ладзяцца і ў Берасьці. Аднак тут у іх бяруць удзел ня толькі берасьцейцы, прыязджаюць і вернікі хрысьціянскіх грамадаў з суседніх гарадоў – з Кобрыня, Камянца, Маларыты, Жабінкі і іншых мясцоАрганізатары экуменічных сустрэчаў як у Горадні, так і ў Берасьці лічаць вельмі важным і каштоўным досьвед рэгулярных сумесных спатканьняў, падчас якіх вернікі розных канфесіяў могуць ня толькі праслаўляць Госпада і разважаць над Словам Божым, але і проста быць разам, размаўляць, пазнаваць адзін аднаго бліжэй, планаваць сумесныя акцыі для таго, каб сьведчыць, што яны вучні Хрыста, і несьці Яго сьвятло ў гэты сьвет.

Такія сустрэчы ёсьць праяваю шчырай узаемапавагі, брацкай любові ды салідарнасьці хрысьціянаў розных канфесіяў, яны сьведчаць пра прызнаньне роўнасьці ўсіх вызнаўцаў Хрыста перад абліччам нашага адзінага Госпада. Вельмі важна, што яны дазваляюць вернікам пазбавіцца розных устойлівых стэрэатыпаў ва ўспрыманьні сваіх братоў з іншых канфесіяў.

Вось ужо два гады як у Горадні штомесяц адбываюцца экуменічныя сустрэчы, у якіх бяруць удзел душпастыры і вернікі розных хрысьціянскіх канфесіяў гораду. Месцам для іх супольнай малітвы, разважаньняў над Словам Божым і сьпеваў праслаўленьня адзінага для ўсіх Госпада стала рыма-каталіцкая капліца па вул. Рэпіна, дзе служыць кс. Аляксандр Шэмет. Арганізатары сустрэчаў у Горадні запрашаюць на сумесную малітву ўсіх жадаючых – сьвятароў і вернікаў – у першы аўторак кожнага месяцу, а 20-й гадз.

Падобныя рэгулярныя экуменічныя сустрэчы хрысьціянаў розных канфесіяў вось ужо год як ладзяцца і ў Берасьці. Аднак тут у іх бяруць удзел ня толькі берасьцейцы, прыязджаюць і вернікі хрысьціянскіх грамадаў з суседніх гарадоў – з Кобрыня, Камянца, Маларыты, Жабінкі і іншых мясцовасьцяў. Сустрэчы адбываюцца па чарзе ў кожнай з канфесіяў (часам ня толькі ў Берасьці), таксама штомесяц, у першы аўторак, а 19-й гадз.

Даведкі пра чарговую сустрэчу можна атрымаць у душпастыра берасьцейскіх грэка-католікаў а. Ігара Кандрацьева па тэл. (+375-29) 724-74-82 або ў душпастырскім цэнтры парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя па адрасе: г.Берасьце, вул. Дворнікава, 63.васьцяў. Сустрэчы адбываюцца па чарзе ў кожнай з канфесіяў (часам ня толькі ў Берасьці), таксама штомесяц, у першы аўторак, а 19-й гадз.

Даведкі пра чарговую сустрэчу можна атрымаць у душпастыра берасьцейскіх грэка-католікаў а. Ігара Кандрацьева па тэл. (+375-29) 724-74-82 або ў душпастырскім цэнтры парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя па адрасе: г.Берасьце, вул. Дворнікава, 63.

Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)