Царква
Пры чужым не рабі тайнага, бо ня ведаеш, што ён зробіць. Не адчыняй кожнаму чалавеку твайго сэрца, каб ён дрэнна не аддзячыў цябе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 8:21-22)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (62), 2009

Навіны хрысьціянскага сьвету

Хрысьціянска-юдэйскі дыялог: канферэнцыя ў Менску

З 9 па 11 лістапада 2009 году ў Менску адбудзецца міжнародная канферэнцыя на тэму «Хрысьціянска-юдэйскі дыялог: рэлігійныя каштоўнасьці як аснова ўзаемапавагі ў грамадзянскай супольнасьці».

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Інстытут рэлігійнага дыялогу і міжканфесійных камунікацыяў пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Хрысьціянскі адукацыйны цэнтр імя сьв. Мятода і Кірылы».

Сярод розных тэмаў дадзенай канферэнцыі варта вылучыць наступныя:

- перадумовы і магчымасьці хрысьціянска-юдэйскага дыялогу ў поліканфесійным і полікультурным грамадзтве;

- рэлігійныя каштоўнасьці Сьвятога Пісаньня і выклікі сучаснасьці;

- укаранёнасьць рэлігійных каштоўнасьцяў і ўзаемасувязь багаслоўскіх традыцыяў у нашай культуры;

- юдэйска-хрысьціянскі кантэкст філасофіі мастацтва;

- постаці, якія яднаюць юдэйскую і хрысьціянскую традыцыі.

Напрыканцы канферэнцыі запланаваны цікавы круглы стол на тэму «Як могуць нашыя традыцыі ўзаемаабагачаць адзін аднаго?».

Падчас канферэнцыі 10 лістапада 2009 году ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі плануецца правядзеньне канцэрту, у якім будуць выкананыя хрысьціянскія і юдэйскія духоўныя сьпевы, а таксама прагучыць сьвецкая музыка вядомых кампазітараў, якая адпавядае духу канферэнцыі і дадзенай культурнай акцыі.

У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкіх Цэркваў з Беларусі і Заходняй Еўропы, а з боку розных кірункаў юдаізму – прадстаўнікі з Беларусі, Ізраілю і ЗША. Сярод іх: архіяпіскап Валакаламскі Іларыён (Алфееў), старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, кардынал Вальтар Каспэр, Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці (Ватыкан), галоўны рабін Ізраіля Шлома Амар, д-р Мікалай Вірволь, дырэктар Інстытуту Ўсходніх Цэркваў (Рэгензбург, Нямеччына) і інш. Раней Хрысьціянскі адукацыйны цэнтр ужо ладзіў канферэнцыі на тэмы: «Рэлігійны дыялог і прымірэньне праз мастацтва» (2003 г.), «Хрысьціянска-мусульманскі дыялог ва ўмовах глабалізацыі» (2007 г.).

Паводле Churchby.info
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)