Царква
Хто капае яму, сам упадзе ў яе, і хто ставіць сетку, сам будзе улоўлены ёю
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 27:29)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (60), 2009

Навіны хрысьціянскага сьвету

Кардынал Касьпер: пытаньне адпустаў не павінна быць экуменічнай праблемай

Пытаньне адпустаў, якія вызначае Сьвяты Айцец на юбілейныя гады, надалей выклікае непаразуменьні на шляху экуменічных адносінаў. Аднак Год сьвятога Паўла, які яшчэ працягваецца і падчас якога таксама можна атрымаць адпусты, зьяўляецца нагодай для таго, каб высьветліць падобныя непаразуменьні.

Пра гэта піша кардынал Вальтэр Касьпер у сваім артыкуле «Год сьвятога Паўла і пытаньне адпустаў: дапамога ў еднасьці хрысьціянаў» у ватыканскім штотыднёвіку «L’Osservatore Romano».

Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці нагадвае, што ў 1517 г. пратэст Марціна Лютэра супраць злоўжываньня адпустамі стаў прычынай Рэфармацыі. Аднак сёньняшняя практыка адпустаў ня мае нічога агульнага з тагачаснай «купляй адпустаў». Яна паходзіць ад традыцыі ўчынкаў пакуты ў першых хрысьціянаў, якія выконвалі іх не паасобку, а пры дапамозе ўсёй супольнасьці Царквы.

Ужо на Трыдэнцкім cаборы ў другой палове XVI ст. было ліквідавана падобнае злоўжываньне. Тэалагічны асьпект пытаньня адпустаў высьветлены і ў Апостальскай Канстытуцыі «Indulgentarium doctrina» Паўла VI (1967 г.), якая носіць таксама і экуменічны характар, яна, аднак, сёньня застаецца малавядомай.

«Адпуст нагадвае пра непазьбежнасьць збаўленьня, якое можа зьдзейсьніцца толькі праз Ісуса Хрыста»,– адзначыў кардынал Касьпер.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)