Царква
Ня йдзі за большасьцю на благое і не вырашай цяжбіны, адступаючы з большасьцю ад праўды
(Выхад 23:2)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (62), 2009

Навіны хрысьціянскага сьвету

Персьпектывы сустрэчы Патрыярха Кірыла з Папам Бенядыктам XVI

Сустрэча Папы Бенядыкта XVI з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам адбудзецца, калі зьявяцца відавочныя персьпектывы плённай сумеснай працы абедзвюх Цэркваў, – адзначыў кіраўнік Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату архіяпіскап Валакаламскі Іларыён (Алфееў). 15 верасьня 2009 году распачаўся візіт праваслаўнага архіяпіскапа ў Апостальскую Сталіцу.

«Сустрэча Папы і Патрыярха павінна мець характар сымбалічны, а ня толькі пратакольны. Яна адбудзецца, калі зьявіцца персьпектыва пералому ў нашых адносінах», – падкрэсьліў архіяпіскап Іларыён.

Папа Бенядыкт XVI ужо сустракаўся з Патрыярхам Кірылам, калі той зьяўляўся Мітрапалітам Смаленскім і Калінінградзкім. Паводле словаў архіяпіскапа Іларыёна, праваслаўныя і католікі, ня маючы на ўвазе канчатковае вырашэньне існуючых праблемаў, павінны навучыцца сумеснай працы, дзейнічаць як адзінае цэлае, нягледзячы на тое, што яны пакуль не зьяўляюцца адзінай структурай у адміністрацыйным сэньсе. Цэрквы павінны спыніць канкурэнцыю паміж сабой і стаць саюзьнікамі. Архіяпіскап Іларыён выказаў надзею, што Каталіцкая Царква і Праваслаўная Царква агульнымі намаганьнямі змогуць захаваць адзінства.

 
Catholic.by
Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)