Царква
Вар'яцее кожны чалавек у сваім веданьні
(Кніга Прарока Ераміі 10:14)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (53), 2007

15-годдзе рэгістрацыі

Сёлета грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску адзначае 15-годдзе сваёй афіцыйнай рэгістрацыі.

З гэтае нагоды ў суботу, 28 красавіка 2007 году, грэка-католікі сабраліся на ўрачыстае набажэнства ў Чырвоным касьцёле. Боскую Літургію ўзначальваў дэкан Цэнтральна-Заходняга протапрасьвітарату а. Андрэй Абламейка. Разам з ім саслужылі сьвятары візантыйскага і лацінскага абрадаў: парах парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі а. Казімір Ляховіч, а. Пахом Кавалёў, два грэка-каталіцкія новапрасьвітары – а. Аляксандр Шаўцоў і а. Андрэй Буйніч, а таксама пробашч рыма-каталіцкай парафіі сьв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк, які ўвесь гэты час шчыра дапамагае менскім грэка-католікам, і а. Антон Ярошка, OFMсap. Дыяканскае служэньне меў новадыякан Яўген Усошын.

Сярод паважаных гасьцей прысутнічаў Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Антон Дзям’янка, Архіпастыр Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі, які зьвярнуўся да прысутных з пастырскім словам. Урачыстую Боскую Літургію сваім сьпевам аздабляў новаствораны хор вернікаў, які складаецца з моладзі. Пасьля малітвы адбыўся канцэрт, які даваў спадар Марыян з Горадні. Ён заграў на шматлікіх беларускіх народных інструм

ентах, якія сам і вырабіў. Камерная атмасфера спрыяла добраму настрою і агульнаму зацікаўленьню і ажыўленьню.
а. Андрэй Буйніч

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)