Царква
Не давайцеся ў зман; дрэнныя суполькі псуюць добрыя норавы
(1-ае Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 15:33)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (56), 2008

Сьвятло Ўсходу

Новы грэка-каталіцкі экзархат ва Ўкраіне

15 студзеня 2008 году ў Ватыкане было абвешчана, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI паблаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы адносна заснаваньня новага архібіскупскага экзархату ў Луцку і прызначэньня яго першага экзарха. Ім стаў а. Язафат Алег Гавера, сьвятар Тарнопальска-Збораўскай япархіі УГКЦ, якому нададзены тытулярны пасад Цэзарыяні.

«Новы экзархат будзе называцца «Валынскі», і ў яго будуць уваходзіць Валынская і Ровенская вобласьці. Рэзідэнцыя экзарха будзе ў Луцку. Ён створаны на падставе рашэньня Сіноду Біскупаў УГКЦ Вярхоўным Архібіскупам, як і Данецка-Харкаўскі і Адэска-Крымскі экзархаты. Таму гэтыя экзархаты называюцца архібіскупскімі. Па сутнасьці, –гэта азначае, што яны дзейнічаюць ад імя Вярхоўнага Архібіскупа і яму падсправаздачныя»,– паясьніў у каментары для Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ Яго Блаславенства кардынал Любамір Гузар.

Паводле Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ


Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)