Царква
Навушнік апаганьвае сваю душу і будзе ненавідзім ўсюды, дзе толькі жыць будзе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 21:31)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (57), 2008

Навіны хрысьціянскага сьвету

УГКЦ разглядае накірункі
евангелізацыйнага і катэхетычнага
служэньня для дарослых

16-17 чэрвеня 2008 году ў Львове, у памяшканьні Львоўскай духоўнай семінарыі, праходзіла міжнародная канферэнцыя “Евангелізацыя і катэхізацыя дарослых у УГКЦ”. Мэта канферэнцыі – раскрыць сутнасьць, заданьне і метады евангелізацыі і катэхізацыі дарослых, а таксама выпрацаваць персьпектывы і накірункі гэтага служэньня для дарослых з улікам цяперашняга стану і выклікаў часу.

За два дні працы канферэнцыі ўдзельнікі пазнаёміліся з 6 дакладамі, а затым у малых групах на іх аснове выпрацавалі адпаведныя рэзалюцыі. Даклады закраналі наступныя тэмы: “Паняцьце евангелізацыі”, “Евангелізацыя ва Ўкраіне” і “Евангелізацыя вернікаў УГКЦ па-замежамі краіны”, а таксама ў розных рэгіёнах краіны. У другі дзень працы канферэнцыі былі разгледжаны тэмы: “Асаблівасьці катэхезы для дарослых”, “Літургійная катэхеза для дарослых” і “Біблійны апосталат як форма катэхізацыі дарослых”. Затым гэтыя тэмы зноў дыскутаваліся ў групах, дзе таксама закраналіся пытаньні пра выклікі і персьпектывы катэхізацыі дарослых у парафіі, сям’і, рухах, арганізацыях і супольнасьцях.

Паводле Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)