Царква
Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:4)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (64), 2010

Царква і грамадзтва

Асновы
праваслаўнай культуры –
у школе?

Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускі Экзархат РПЦ падрыхтавалі праграму факультатыўнага курсу «Асновы праваслаўнай культуры. Сьвятыні беларускага народу», – пра гэта паведаміў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.

Распрацаваная праграма заняткаў факультатыўнага тыпу арыентавана для вывучэньня ў 1-11 класах сярэдняй школы. У бліжэйшы час яна будзе накіравана ў Нацыянальны інстытут адукацыі.

Як паведамляе БЕЛТА, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ўжо распрацаваны курс лекцыяў для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ «Методыка выкладаньня рэлігіязнаўства ў сярэдняй школе». Дадзены курс прайшоў неабходнае рэцэнзаваньне ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Інстытуце імя сьвятых Мятода і Кірылы БДУ.

Увядзеньне гэтых курсаў дапускае Праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2011-2015 гг.

У 2009 г. у 30 школах Менску і Менскай вобласьці ўжо адбывалася выкладаньне падобных факультатыўных курсаў: «Асновы праваслаўнай культуры», «Духоўныя асновы культуры», «Культура і рэлігія».

Паводле Catholic.by

Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)