Царква
Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 16:19)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (62), 2009

Навіны хрысьціянскага сьвету

Курс для лідараў харызматычнага абнаўленьня

Міжнародны інстытут каталіцкай харызматычнай лідарскай фармацыі з 5 па 26 верасьня 2009 году ладзіў у Рыме 3-тыднёвы курс для лідараў каталіцкага харызматычнага абнаўленьня з розных куткоў сьвету.

Месцам для правядзеньня гэтага курсу стала харызматычная супольнасьць «Fraterna Domus» у Рыме.

Міжнароднае служэньне каталіцкага харызматычнага абнаўленьня (ICCRS) прапанавала ўжо трэцюю сваю праграму інстытуту лідарскай фармацыі. Заняткі падчас курсу ўключалі студыі ў Сьвятым Пісаньні, эклезіялогіі, марыялогіі, пнеўматалогіі, абвяшчэньні Евангельля Ісуса Хрыста, а таксама знаёмства з каталіцкім харызматычным абнаўленьнем, навыкамі лідарства і вопытам служэньня.

Значная частка часу была адведзена для практычнага навучаньня і семінараў па розных асьпектах служэньня каталіцкага харызматычнага абнаўленьня. Навучэнцы мелі магчымасьць атрымаць каштоўны вопыт, які яны змогуць прымяніць у сябе дома ў сваіх супольнасьцях. Дзеля гэтага ўдзельнікі курсу лідарскай фармацыі мелі некалькі паездак у месцы, дзе вядзецца праца ў супольнасьцях каталіцкага харызматычнага абнаўленьня.

Сярод тых, хто праводзіў навучаньне ўдзельнікаў сёлетняга курсу лідарскай фармацыі, быў кардынал Станіслаў Рылка, Старшыня Папскай Рады па справах сьвецкіх, які выступіў з дакладам «Хрост у Сьвятым Духу», а таксама ён меў выклады па эклезіялогіі. Аўстралійскі біскуп Джо Грэч, Старшыня дактрынальный камісіі Міжнароднагае служэньня каталіцкага харызматычнага абнаўленьня, распавядаў пра харызматычнае абнаўленьне ў Каталіцкай Царкве, а таксама знаёміў са спосабамі і метадамі евангелізацыі. Айцец Боб Фэйрысі, SJ – прафесар-эмэрыт Грыгарыянскага ўніверсітэту ў Рыме, у сваіх выступах удзяліў увагу тэмам «Айцец» і «Ісус». Мішэль Маран, Старшыня Міжнароднага служэньня каталіцкага харызматычнага абнаўленьня (ICCRS) і нацыянальны кіраўнік Каталіцкага харызматычнага абнаўленьня (CCR) у Англіі асьвятляла тэмы «Сьвяты Дух» і «Цела Хрыстова», Пітэр Томпсан, сябра Рады ICCRS, апавядаў пра Добрую Навіну, а былы старшыня Міжнароднага служэньня каталіцкага харызматычнага абнаўленьня Чарльз Ўайтхэд прапанаваў удзельнікам курсу лідарскай фармацыі выклады на тэмы «Элементы малітоўнай сустрэчы» і «Жыцьцё лідара».
Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)