Царква
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. Яно было на пачатку ў Бога: усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць
(Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 1:1-3)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (64), 2010

Царква і грамадзтва

Паміж навукай і верай
не існуе супярэчнасьцяў

«Паміж навукай і верай няма супярэчнасьцяў», –адзначыў архібіскуп Джанфранка Равазі. Старшыня Папскай Рады па культуры пракаментаваў такім чынам выказваньне вядомага італьянскага анколага, палітыка і міністра здароўя ў 2000-2001 гг. прафесара Ўмбэрта Веранэзі адносна пытаньня існаваньня супярэчнасьцяў паміж навукай і верай.

Умбэрта Веранэзі лічыць, што «навука і вера ня могуць ісьці ў пары, таму што вера засноўваецца на сьляпой веры ў штосьці, што выявілася ў мінулым, у свайго роду легендзе, без магчымасьці яе крытыкі, бяз права абвяржэньня таямніцаў і догмаў, якія неабходна прыняць».

У адказ на гэта архібіскуп Равазі адзначыў, што ў той час, калі навука ставіць перад сабой пытаньне «як», веру цікавіць пытаньне «навошта». Пры гэтым ярарх акрэсьліў меркаваньне навукоўцы як «састарэлае», паколькі сёньня тэалогія можа дапамагчы навуцы ў разуменьні вымярэньня, якога навука ня можа і не павінна дасьледаваць.

Рэлігія дае адказы, якія «знаходзяцца ў іншай плоскасьці, так, як паэзія і любоў», – падкрэсьліў ярарх.

Паводле Catholic.by

Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)