Царква
I ня гэтым толькі, але хвалімся і жальбамі, ведаючы, што ад жальбы ідзе цярплівасьць, ад цярплівасьці дасьведчанасьць, ад дасьведчанасьці надзея
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 5:3-4)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (57), 2008

Навіны хрысьціянскага сьвету

Праваслаўны ярарх прычасьціўся
на грэка-каталіцкай багаслужбе?

Згодна з паведамленьнямі СМІ, 25 траўня 2008 году падчас літургіі ў грэка-каталіцкім храме г.Цімішоара (Румынія), на якой прысутнічаў Апостальскі нунцый у Румыніі Францыск Хаўер Лазана, адбылося прычасьце мітрапаліта Банацкага Мікалая (Румынская Праваслаўная Царква).

З гэтай нагоды 6 чэрвеня 2008 году старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі Кірыла накіраваў афіцыйны ліст на імя япіскапа Кымпінскага Кіпрыяна, вікарыя Патрыярха Румынскага, старшыню Сектара зьнешніх царкоўных сувязяў Румынскага Патрыярхату, з просьбай патлумачыць, ці сапраўды меў месца факт сулучнасьці ў сьв. Тайнах высокага ярарха Румынскай Праваслаўнай Царквы.

Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)