Царква
Ніхто ня можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 6:24)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

27.03.2011

Айцец Пётр Рудкоўскі правядзе вялікапосныя рэкалекцыі
для полацкіх грэка-католікаў

1-3 красавіка 2011 году ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата ў Полацку вядомы ў Беларусі інтэлектуал і манах-прапаведнік айцец Пётр Рудкоўскі правядзе вялікапосныя рэкалекцыі для мясцовыхвернікаў.


Грэка-каталіцкая парафіі сьв. Язафата ў Полацку і яе парах а. Алесь Шаўцоў шчыра запрашаюць да ўдзелу ў гэтых вялікапосных рэкалекцыях усіх братоў і сёстраў у Хрысьце.
Тэма рэкалекцыяў: “Паўстань, бо перад табою доўгая дарога” (3 Цар 19: 7). Пачатак рэкалекцыяў у пятніцу, 1 красавіка, а 18-й гадз.

Падчас рэкалекцыяў вернікі змогуць выслухаць выклады на духоўныя тэмы а. Пятра Рудкоўскага OP, штодзень будуць мець магчымасьць паспавядацца, а таксама змогуць лепш пазнаць багацьце візантыйскай літургічнай традыцыі.
За тры дні вялікапосных рэкалекцыяў у вернікаў будзе ўнікальная магчымасьць за кароткі час узяць удзел адразу ў трох розных Літургіях Усходняй Царквы:
 
у пятніцу, а 18-й гадз. - у Літургіі раней асьвячаных Дароў сьв. Рыагора Вялікага, папы Рымскага,

у суботу, а 10-й гадз. - у Літургіі сьв. Яна Залатавуснага, якая будзе адслужана за памерлых і ў нядзелю,

 у нядзелю, 3 красавіка, на заканчэньне рэкалекцыяў, а 10-й гадз. будзе адслужана Боская Літургія сьв. Васіля Вялікага (успамін вялеб. Яна Лесьвічніка).
 
Адрас грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата:
г. Полацак, вул. Новасёлаў, 70 (канчатковы прыпынак аўтобуса № 8 – вул. Бабушкіна)
 
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Полацку: 43-71-75.
 
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 187 разоў (-ы)