Царква
Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - іня будзе пачуты
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 21:13)
Навіны хрысьціянскага сьвету
29.04.2017
Грэка-каталіцкі сьвятар адслужыў паніхіду па невядомых ахвярах, расстраляных пад Віцебскам
Напярэдадні Радаўніцы, 24 красавіка 2017 году, віцебскія грамадзкія актывісты наведалі мясцовыя Курапаты — так у народзе называюць месцы масавых пахаваньняў, выяўленыя ў лесе каля вёскі Хайсы недалёка ад Віцебску — паведамляе TUT.BY. ...
25.04.2017
Сьвятар, які служыў у Беларусі, прызначаны кіруючым біскупам грэка-каталіцкай япархіі ў Чыкага
У Ватыкане 20 красавіка 2017 году было паведамлена, што Папа Францішак блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб прызначэньні біскупа-памочніка Львоўскай архіяпархіі Ўладыкі Бенядыкта (Алексійчука) кіруючым біскупам грэка-каталіцкай япархіі сьвятога Мікалая з сядзібай у Чыкага (ЗША), перанёсшы яго з тытулярнага пасаду Германіціяні. Амаль тры гады будучы ўкраінскі грэка-каталіцкі ярарх нёс сьвятарскае служэньне ў Беларусі. ...
19.04.2017
Апостальскі нунцый: Беларусь павінна адкрыцца на велікодную надзею
Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Габар Пінтэр накіраваў беларусам сваё віншаваньне на Вялікдзень. ...
12.04.2017
Апостальскі Візітатар БГКЦ пра найбліжэйшыя царкоўныя планы і задачы
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ў бліжэйшы час плануе ўшанаваць памяць біскупа Баляслава Слоскана, а таксама заахвочвае глыбей пазнаваць малітоўную спадчыну Францішка Скарыны — пра гэта распавёў у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). ...
26.03.2017
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі занепакоены разьвіцьцём сітуацыі ў краіне
З нагоды падзеяў 25-26 сакавіка 2017 году ў Менску і іншых гарадах Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, у адмысловай заяве выказаў сваю вялікую занепакоенасьць разьвіцьцём сітуацыі ў краіне і клопат пра лёс затрыманых людзей. ...
24.03.2017
У Хатыні католікі і праваслаўныя разам асьвяцілі памятны крыж
24 сакавіка 2017 году ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылося асьвячэньне крыжа, узьведзенага для публічнага пакланеньня — паведамляе Catholic.by. Да гэтага часу ў Мемарыяльным комплексе на месцы хатынскай трагедыі не было ніводнага хрысьціянскага знаку. ...
08.03.2017
Асьвячаны помнік на магіле а. Аляксандра Надсана
На могілках сьв. Панкрата ў Лондане 4 сакавіка 2017 году адбылося адкрыцьцё помніка на магіле Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў у замежжы а. Аляксандра Надсана — паведамляе Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі. ...
07.03.2017
Былы Апостальскі нунцый у Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці — Апостальскі нунцый ва Ўкраіне, былы Апостальскі нунцый у Беларусі ў 2011—2015 гг., а таксама дырэктар Музеяў Ватыкану Антоніа Паалучы ўзнагароджаныя ордэнам Францыска Скарыны «за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Ватыканам». ...
26.01.2017
Любоў Хрыстова заахвочвае нас да прымірэньня
18-25 студзеня 2017 году адбыўся чарговы Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў, дэвіз якога сёлета: «Любоў Хрыстова заахвочвае нас нас да прымірэньня» (пар. 2 Кар 5, 14-20). Гэтыя словы зьяўляюцца сапраўдным выклікам для ўсіх вызнаўцаў Хрыста адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў Ватыкане 18 студзеня. ...
23.12.2016
420 гадоў Берасьцейскай Уніі адзначылі ў Рыме
Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) 15 сьнежня 2016 году ў Папскім Латэранскім саборы сьв. Яна Хрысьціцеля ў Рыме ўзначаліў падзячную Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 420-годдзя Берасьцейскай царкоўнай уніі. Разам з шматлікімі вернікамі і духавенствам Зьверхнік УГКЦ дзякаваў Богу за «дар еднасьці Царквы». ...
22.12.2016
Апостальскі Візітатар БГКЦ павіншаваў вернікаў з сьвятам Раства Хрыстова
У сваім пастырскім Слове на сьвята Нараджэньня Хрыстова 2016 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) пажадаў, каб сьледам за Францішкам Скарынам і нашымі праайцамі, захапляючыся Таямніцай Уцелаўленьня Спрадвечнага Слова Божага, вернікі чыталі Слова Божае ды знаходзілі ў ім сьвятло і моц для свайго хрысьціянскага жыцьця. ...
20.12.2016
Беларускі храм у Лондане будзе важным сымбалем беларускай культурнай прысутнасьці ў сьвеце
З нагоды асьвячэньня 17 сьнежня 2016 году ў Лондане новай беларускай царквы ў гонар сьв. Кірылы, біскупа Тураўскага і Ўсіх Сьвятых заступнікаў Беларускага народу Старшыня Рады БНР накіравала беларусам Вялікай Брытаніі адмысловае віншаваньне. ...
20.12.2016
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з асьвячэньнем новай царквы ў Лондане
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і ўсіх вернікаў лацінскага абраду ў краіне архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў кіраўніка Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане а. Сяргея Стасевіча і супольнасьць мясцовых вернікаў з асьвячэньнем новай сьвятыні ў сталіцы Вялікай Брытаніі. ...
19.12.2016
Беларуская царква ў памяць пра ахвяры Чарнобыля асьвячана ў Лондане
17 сьнежня 2016 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне новай беларускай грэка-каталіцкай сьвятыні ў Лондане. ...
17.12.2016
Манах-базыльянін з Горадні ўзгадвае пра а. Віктара Данілава
Сваімі ўспамінамі пра нядаўна спачылага вядомага на постсавецкай прасторы каталіцкага місіянера, грэка-каталіцкага душпастыра і былога дэкана БГКЦ а. Віктара Данілава дзеліцца ўраджэнец Горадні, манах-базыльянін Максіміліян Грыгорыў, які цяпер жыве і навучаецца ў Львове ў Базыльянскім інстытуце філасофска-багаслоўскіх студыяў імя Язэпа Вельяміна Руцкага. ...
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 ... 5
Апошнія навіны
29.04.2017 Навіны
Грэка-каталіцкі сьвятар адслужыў паніхіду па невядомых ахвярах, расстраляных пад Віцебскам
25.04.2017 Навіны
Сьвятар, які служыў у Беларусі, прызначаны кіруючым біскупам грэка-каталіцкай япархіі ў Чыкага
19.04.2017 Навіны
Апостальскі нунцый: Беларусь павінна адкрыцца на велікодную надзею
12.04.2017 Навіны
Апостальскі Візітатар БГКЦ пра найбліжэйшыя царкоўныя планы і задачы
26.03.2017 Навіны
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі занепакоены разьвіцьцём сітуацыі ў краіне
24.03.2017 Навіны
У Хатыні католікі і праваслаўныя разам асьвяцілі памятны крыж
18.03.2017 Гісторыя Царквы
«Біблія першых хрысьціянаў — Септуагінта»: 5 фактаў пра Біблію і яе пераклады, якія зьдзіўляюць
14.03.2017 Відэа
Вёска Баруны, Ашмянскі раён. Цудадзейны абраз
09.03.2017 Сьвятло Ўсходу
Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук: я ня ведаю, чаму Ватыкан не дае біскупа грэка-католікам у Беларусі, я дзіўлюся гэтаму
08.03.2017 Навіны
Асьвячаны помнік на магіле а. Аляксандра Надсана
Літургічны каляндар
панядзелак
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2017 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
02.02.2017
Навяртаньне
28.02.2017
Пра Курапаты
12.04.2017
Апостальскі Візітатар БГКЦ пра найбліжэйшыя царкоўныя планы і задачы
08.03.2017
Асьвячаны помнік на магіле а. Аляксандра Надсана
09.03.2017
Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук: я ня ведаю, чаму Ватыкан не дае біскупа грэка-католікам у Беларусі, я дзіўлюся гэтаму
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў