Царква
Не выдумляй ілжы на брата твайго, і не рабі таго ж супраць аднаго. Не жадай казаць якую б то ні было хлусню, бо паўтор яе не паслужыць на добрае
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 7:12-13)
Навіны за 2009 год
31.12.2009
Сінод УГКЦ пра еднасьць
«Замест манапольнага валоданьня хрысьціянскай Украінай, што было харак­­тэрным знакам мінулых эпох, мы прапануем сулучнасную еднасьць сёньня яшчэ падзеленае Кіеўскае Царквы», – гаворыцца ў пастырскім пасланьні біскупаў УГКЦ, прынятым на пасяджэньні Сіноду, што праходзіў з 29 лістапада па 6 сьнежня 2009 году ў Кіеве. ...
28.12.2009
Пастырскае Слова
Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі ...
25.12.2009
Шчасьлівыя міратворцы
Калядны зварот Апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана. ...
10.12.2009
У Вільні памёр беларускі сьвятар Ян Даўкшыс
7 сьнежня 2009 году пасьля аперацыі на сэрцы на 57-ым годзе жыцьця супачыў у Госпадзе а. Ян Даўкшыс – адзіны грэка-каталіцкі сьвятар-беларус, які працаваў у Літве. ...
08.12.2009
Дабрачынная акцыя "Божае Нараджэньне - дзецям"
12 сьнежня 2009 г. у лучайскай рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша (Пастаўскі дэканат, Віцебская дыяцэзія) адбудзецца дабрачынны канцэрт-праслаўленьне. Дадзеная акцыя распачнецца пасьля сьвятой Імшы а 14.00 гадз. і стане цудоўным завяршэньнем адвэнтовых рэкалекцыяў у гэтай парафіі. З канцэртнай праграмай выступіць гурт «Маран Ата» з грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. Берасьці. ...
08.12.2009
У рэдэмптарыстаў усходняга абраду першы сьвятар-беларус
У Львове, 25 лістапада 2009 году, у грэка-каталіцкай царкве сьв. Язафата, на патранальнае сьвята мясцовай парафіі, якой апякуюцца манахі Чыну Найсьвяцейшага Адкупіцеля, Данецкі грэка-каталіцкі экзарх біскуп Сьцяпан Мянёк, CSsR рукапаклаў на сьвятара дыякана Антона Нікалаева, які паходзіць з Беларусі, з парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці. ...
30.09.2009
Фэстываль рэлігійнай песьні ў Браславе
З 24 па 25 кастрычніка 2009 г. парафія Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Браславе запрашае ўсіх, хто хоча праслаўляць Бога малітвай сьпеву. У гэтыя дні тут адбудзецца ІІІ Фэстываль рэлігійнай песьні «Птушкай будзь». ...
27.09.2009
Патрыярх Кірыл пра рэлігійную сітуацыю ў Беларусі, яе прыярытэты і дыялог
Як падкрэсьліў па прылёце ў Менск Першарярах РПЦ МП Патрыярх Кірыл, "Беларусь – краіна з абсалютна праваслаўнай большасьцю". Пры гэтым Парыярх Кірыл заўважыў, што "тут ёсьць і іншыя канфэсіі", а "добрыя стасункі з рознымі канфесіямі садзейнічаюць гуманізацыі грамадзтва". ...
26.09.2009
Патрыярх Кірыл: Царква заклікана аберагаць чалавечае сумленьне
Адраджэньне праваслаўя ў Беларусі мае велізарнае значэньне для адраджэньня краіны, яе духу, традыцыяў і маральнага самавызначэнья людзей, заявіў 25 верасьня ў Менску ў Палацы Рэспублікі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. ...
25.09.2009
Каталікі ўсходняга абраду знаходзяць прытулак у Грэцыі
Каталікі ўсходняга абраду, якія вымушаны былі ўцякаць ад драматычных сітуацыяў з Іраку, Ірану і балканскіх краінаў, займелі другі дом у Апостальскім Экзархаце для каталікоў візантыйскага абраду ў Грэцыі. ...
25.09.2009
У графіку Папы на 2010 год паездкі ў Беларусь няма
13 траўня 2010 году Папа Рымскі Бенядыкт XVI наведае з візітам Партугалію. На чарговую гадавіну зьяўленьня Багародзіцы пантыфік прыедзе ў славутую вёску Фаціму. ...
24.09.2009
Ватыканскі кардынал наведае Беларусь
Старшыня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці кардынал Вальтар Каспэр у лістападзе 2009 году ўжо ў другі раз наведае Беларусь. Па запрашэньні Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ватыканскі ярарх прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай хры­­­­­­­сьціянска-юдэйскаму дыялогу, якая будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада 2009 году ў Менску. ...
24.09.2009
Евангелізацыйны канцэрт-праслаўленьне на плошчы Незалежнасьці
На плошчы Незалежнасьці ў Менску перад Чырвоным касьцёлам у суботу, 19 верасьня 2009 году, з 21-й да 23-й гадз. адбыўся евангелізацыйны канцэрт-праслаўленьне, у якім бралі ўдзел сябры харызматычнай супольнасьці «Maran atha» з берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі, сябры каталіцкай Супольнасьці «Сьвятло-Жыцьцё» (з суполкі «Каштоўная перліна» у Менску), а таксама вядомая хрысьціянская сьпявачка Алеся Ўнукоўская. ...
23.09.2009
«Царква павінна быць самастойнаю»
«Ёсьць старая, старая, спакуса, каб быць блізка да ўлады, а не блізка да людзей. Гэтая спакуса праяўляецца ў розных часьцінах сьвету, у розныя часы і ёсьць сапраўды вялікаю спакусаю. Царква, калі хоча быць сапраўды Царквой, не павінна быць ворагам дзяржавы, абсалютна не, але яна павінна быць самастойнаю. Яна павінна жыць згодна з Божымі прынцыпамі. Яна павінна мець адвагу сказаць, нават дзяржаўным структурам, што тое, што вы робіце, няправільна. Гэта ня лёгка, але гэта частка нашага хрысьціянскага жыцьця, нашага хрысьціянскага заданьня», – сказаў 27 ліпеня 2009 году Першаярарх УГКЦ кардынал Любамір Гузар у прамым эфіры на ўкраінскім тэлеканале ТВi. ...
21.09.2009
Адкрыцьцё Году Жыровіцкай іконы Маці Божай
У 2010 годзе спаўняюцца 280-ыя ўгодкі каранацыі іконы Маці Божай Жыровіцкай папскімі каронамі. Гэта была першая каранацыя цудатворнай іконы Маці Божай залатымі папскімі каронамі на тэрыторыі ВКЛ і сучаснай Беларусі. ...
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 3
Апошнія навіны
19.04.2017 Навіны
Апостальскі нунцый: Беларусь павінна адкрыцца на велікодную надзею
12.04.2017 Навіны
Апостальскі Візітатар БГКЦ пра найбліжэйшыя царкоўныя планы і задачы
26.03.2017 Навіны
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі занепакоены разьвіцьцём сітуацыі ў краіне
24.03.2017 Навіны
У Хатыні католікі і праваслаўныя разам асьвяцілі памятны крыж
18.03.2017 Гісторыя Царквы
«Біблія першых хрысьціянаў — Септуагінта»: 5 фактаў пра Біблію і яе пераклады, якія зьдзіўляюць
14.03.2017 Відэа
Вёска Баруны, Ашмянскі раён. Цудадзейны абраз
09.03.2017 Сьвятло Ўсходу
Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук: я ня ведаю, чаму Ватыкан не дае біскупа грэка-католікам у Беларусі, я дзіўлюся гэтаму
08.03.2017 Навіны
Асьвячаны помнік на магіле а. Аляксандра Надсана
07.03.2017 Навіны
Былы Апостальскі нунцый у Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны
06.03.2017 Гісторыя Царквы
Веру, што Скарына быў у Венецыі і шмат чаму тут навучыўся — італьянскі прафесар
Літургічны каляндар
аўторак
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2017 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
02.02.2017
Навяртаньне
27.01.2017
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
28.02.2017
Пра Курапаты
12.04.2017
Апостальскі Візітатар БГКЦ пра найбліжэйшыя царкоўныя планы і задачы
08.03.2017
Асьвячаны помнік на магіле а. Аляксандра Надсана
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў