Царква
Бо пры многасьці мудрасьці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнаньне, той памнажае і боль
(Кніга Эклезіяста 1:18)
Навіны за 2011 год
26.12.2011
Бэтлеемскі агонь – сымбаль полымя веры
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) скіраваў сваё Пастырскае пасланьне на сьвята Раства Хрыстовага 2011 году і на Новы 2012 год. У ім ён заклікае вернікаў запаліць іскру веры, надзеі ды любові ад Госпада Ісуса Хрыста – Сына Божага, Які стаўся чалавекам, ды ў бляску гэтага полымя веры, надзеі ды любові зразумець, што нават малая іскра ёсьць вялікай сілай, якая здольная запаліць усе навокал. Дзеля гэтага Апостальскі Візітатар заклікае грэка-католікаў у наступным годзе, які будзе праходзіць пад знакам Новай Евангелізацыі і малітвы за сем’і, зьяднацца вакол адчыненай Кнігі Слова Божага і шчыра маліцца, каб Новы 2012 Год Гасподні быў нагодай сьведчыць пра актуальнасьць і неабходнасьць Слова Божага на роднай мове ў жыцьці нашай краіны. ...
24.12.2011
Захавайма ня толькі веру, але і традыцыі бацькоў 
Калядны зварот Апостальскага Візітатара для беларусаў католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана. ...
17.12.2011
Напярэдадні Калядаў Апостальскі нунцый сустрэўся з грэка-каталіцкім духавенствам
15 сьнежня 2011 году ў рамках пастырскага візіту ў Полацак, Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці сустрэўся з грэка-каталіцкім духавенствам. ...
15.12.2011
Першаярарх УГКЦ заклікае штодня чытаць Сьвятое Пісаньне
«Усе мы ствараем Адзіную, Сьвятую, Паўсюдную і Апостальскую Царкву. Таму ўсе павінны быць “жывымі камянямі” у будынку нашай парафіі, якая зьяўляецца ўвасабленьнем гэтай Царквы ў нашай мясцовасьці», – пра гэта напісаў Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслаў Шаўчук у пастырскім лісьце «Жывая парафія – месца сустрэчы з жывым Хрыстом», які ён скіраваў да духавенства, манаства і ўсіх вернікаў УГКЦ 2 сьнежня 2011 году. ...
10.12.2011
Яны чакаюць заўсёды…
3 сьнежня 2011 году ў рамках акцыі “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей” валанцёры Руху сьв. Мікалая на чале з самім Сьвятым Мікалаем наведалі Сялюцкі псіханеўралагічны інтэрнат, што на Віцебшчыне. Валанцёры прывезьлі з сабой салодкія падарункі, а таксама рэчы для асабістай гігіены і цёплую вопратку. Насельнікі Сялюцкага дому-інтэрнату з задавальненьнем прымалі ўдзел у праграме, якую падрыхтавалі валанцёры: маліліся разам, адказвалі на пытаньні, сьпявалі песьні і танчылі для сьв. Мікалая. ...
02.12.2011
Сустрэць агонь і несьці агонь
Падчас сьвяткаваньня ў Менску дня памяці Апостала Андрэя Першапакліканага новы Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці перадаў беларускім грэка-католікам прывітаньне і блаславеньне ад Сьвятога Айца Папы Бенядыкта XVI: “сустрэць агонь і несьці агонь” веры іншым, “не пераймацца тым, што... не такія шматлікія”, бо “моц агню не залежыць ад яго аб’ёму, ад велічыні полымя”, але залежыць ад моцы іскраў ад Госпада, якія здольныя запаліць усё вакол. Пасланьнік Папы таксама падкрэсьліў, што разнастайнасьць Цэркваў і традыцыяў у Паўсюднай Царкве – “гэта не фальклёрны сьпектакль”, гэта прыналежнасьць да даўняй традыцыі, якая мае глыбокія карані. ...
01.12.2011
Сустрэча груп Тэзе ў Менску
27 лістапада 2011 году ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры сьв. Язэпа ў Менску адбылася духоўна-фармацыйная сустрэча для моладзі, што брала ўдзел у сустрэчах, арганізаваных Супольнасьцю Тэзэ, паведамляе сайт Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая. ...
01.12.2011
Архібіскуп Гуджароцьці: важна, каб у вашых сэрцах гарэў агонь веры
У нядзелю, 27 лістапада 2011 году вернікі менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў сьвяткавалі памяць сьв. апостала Андрэя Першапакліканага. Урачыстую літургію ў капліцы душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа ўзначаліў архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі. ...
25.11.2011
Нарада каталіцкіх патрыярхаў Блізкага Ўсходу
Патрыярхі Каталіцкіх Цэркваў на Блізкім Усходзе заклікалі сваіх вернікаў заставацца на роднай зямлі і ўдзельнічаць у палітыцы дзеля міру. Такую заяву яны зрабілі ў канцы сваёй канферэнцыі, якая адбылася 14-17 лістапада 2011 году ў Бкерке каля Бейруту (Ліван), у рэзідэнцыі зьверхніка Мараніцкай Царквы. ...
25.11.2011
Апостальскі нунцый наведае грэка-католікаў Менску
27 лістапада 2011 году Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці разам з сталічнымі вернікамі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прыме ўдзел у сьвяткаваньні дня памяці сьвятога Апостала Андрэя, апекуна хрысьціянскага Ўсход. ...
23.11.2011
У Рыме прайшла навуковая канферэнцыя, прысьвечаная кардыналу Тысерану
17 лістапада 2011 году ў Французскім інстытуце пры Цэнтры сьв. Людовіка ў Рыме прайшла канферэнцыя «Кардынал Тысеран. Французская постаць у Рыме». Пра гэта паведамляе Седмица.Ru са спасылкай на ватыканскую газету «L’Osservatore Romano». Кардынал Тысеран – адна са знакавых постацяў у Рымскай курыі XX стагоддзя, ад якога ў значнай ступені залежыла Ўсходняя палітыка Ватыкану. ...
22.11.2011
Грэка-каталіцкая літургія ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні
19-20 лістапада 2011 году адбылася беларуская пілігрымка ў Вільню, у якой бралі ўдзел каталікі візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама праваслаўныя. ...
22.11.2011
Калядныя паштоўкі на карысьць хворых дзяцей
У Горадні валанцёры хрысьціянскага Руху сьв. Мікалая разам з навучэнцыамі з нядзельнай школкі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай распачалі дабрачынную акцыю “Калядныя паштоўкі на карысьць хворых дзяцей”. ...
21.11.2011
Беларусь у цэнтры міжнароднага экуменічнага дыялогу
Беларусь зьяўляецца мастом паміж хрысьціянскім Усходам і хрысьціянскім Захадам, што вельмі дапамагае ў разьвіцьці дыялогу – адзначыў вядомы экуменічны дзеяч, знаўца хрысьціянскага Ўсходу бенядыктынскі манах-тэолаг з Шэўтонскага манастыра ў Бельгіі а. Тадэй Барнас у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё падчас міжнароднай канферэнцыі “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці як уклад у сацыяльнае жыцьцё Еўропы”, якая адбылася 13-15 лістапада 2011 году ў Менску. ...
16.11.2011
Кардынал Кох: кроў мучанікаў спрыяе дыялогу паміж Цэрквамі
У Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Менску ў суботу, 12 лістапада 2011 году, адбылося чарговае, 48-ае пленарнае пасяджэньне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічаў і Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек). Удзел у пасяджэньні ярархаў упершыню браў Апостальскі нунцый у нашай краіне архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці, а таксама кардынал Курт Кох, Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, паведамяле Catholic.by. ...
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 12
Апошнія навіны
15.05.2018 Навіны
У Косаве ў дзень парафіяльнага фэсту адкрылі помнік Касьцюшку
24.04.2018 Царква і грамадзтва
У Беларускай Праваслаўнай Царкве ня бачаць падставаў для актывізацыі пытаньня аб наданьні аўтакефаліі
24.04.2018 Царква і грамадзтва
Першаярарх УГКЦ: «Мы пазітыўна ацэньваем намаганьні дзеля прызнаньня адзінай Праваслаўнай Царквы Ўкраіны»
23.04.2018 Навіны
Вобразы зямнога і нябеснага
22.04.2018 Царква і грамадзтва
Украінскі дэпутат пра аўтакефалію: Сьвяты Дух дыхае там, дзе хоча, а ня толькі там, дзе дазваляе Масква
09.04.2018 Царква і грамадзтва
Моладзь і рэлігія
04.04.2018 Навіны
Папа: Хрыстова ўваскрасеньне — магчымасьць адкрываць брацтва
31.03.2018 Навіны
Папа пра значэньне велікодных сьвятаў
30.03.2018 Навіны
У Ватыкане выйшаў даведнік па Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах
22.03.2018 Бібліятэка
Службы 6-га тыдня Вялікага посту
Літургічны каляндар
чацьвер
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
Посту няма
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
20.03.2018
Ісідар Кіеўскі і Флярэнцкая унія
12.03.2018
Дзяніс Лісейчыкаў: традыцыя выкарыстаньня беларускай мовы ва Ўніяцкай Царкве ніколі не перапынялася
30.03.2018
У Ватыкане выйшаў даведнік па Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах
17.03.2018
5 гадоў з Папам Францішкам: статыстыка і адметнасьці пантыфікату
24.04.2018
У Беларускай Праваслаўнай Царкве ня бачаць падставаў для актывізацыі пытаньня аб наданьні аўтакефаліі
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў