Царква
У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові
(1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:18)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

09.03.2011

Фотаконкурс “Няпоўнаспраўныя ў жыцьці Царквы”

Іншым поглядам глянуць на людзей з абмежаванымі магчымасьцямі прапануюць арганізатары Сусьветнага Дня моладзі 2011 г. у Мадрыдзе. Для гэтага яны абвясьцілі для моладзі з усіх куткоў сьвету фотаконкурс “Няпоўнаспраўныя ў жыцьці Царквы”.
Jornada Mundial de la Juventud

Людзі з абмежаванымі магчымасьцямі зьяўляюцца адной з тых апораў, якія ствараюць Царкву, ды таксама фармуюць яе актыўнае жыцьцё. Уласна дзеля гэтага арганізатары Сусьветнага Дня моладзі ініцыявалі конкурс фатаграфіі “Няпоўнаспраўныя ў жыцьці Царквы”, каб нагадаць пра гэтых людзей і паказаць іх значэньне для Царквы і ўсяго сьвету ў цэлым.
 
Хуан Рамон Хімэнэз, каардынатар гэтага праекту і сябра групы Няпоўнаспраўных Сусветнага Дня моладзі, адзначыў, што «мэтай конкурсу - зрабіць нармальным чалавечы погляд на людзей з асаблівымі патрэбамі і зірнуць на ўсё з станоўчага боку».
 
Конкурс скіраваны на моладзь ва ўзросьце ад 16 да 35 гадоў з усіх куткоў сьвету. Кожны фатограф зможа прапанаваць ня больш за пяць сваіх працаў з адпаведным подпісам або цытатаю. Фота паінна быць ня менш за 2600 пікселяў у фармаце JPEG, з максімальным каэфіцыентам сьцісканьня 8. Адпраўка фота  на конкурс ажыцьцяўляецца праз адмыслова створаны сайт конкурса: http://conotramirada.madrid11.com/enviavideo.php

Узнагароды атрымаюць самыя крэатыўныя і цікавыя працы.

 
Хуан Рамон Хімэнэз таксама адзначыў: “Гэтым конкурсам мы хочам паказаць, што ўсе людзі аднолькавыя і, перш за ўсё, у кожнага з нас ёсьць здольнасьць любіць. Гэта тое, што ёсьць унутры кожнага з нас”.
 
Фотаздымкі можна дасылаць да 15 чэрвеня 2011 году. Вынікі конкурсу будуць падведзены 31 чэрвеня. Фотаздымкі і прозьвішчы пераможцаў конкурсу будуць выкладзеныя на адмысловым сайце конкурсу. Усяго Будзе адабрана 25 найлепшых фотаздымкаў.
 
Паводле http://www.madrid11.com
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 261 разоў (-ы)