Царква
Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - іня будзе пачуты
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 21:13)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

16.03.2011

Зварот Мітрапаліта Кандрусевіча з прычыны бедзтва ў Японіі: геаграфічна далёкая Японія маральна стала вельмі блізкай

Беларусь, якая 25 гадоў таму пазнала горыч чарнобыльскай катастрофы, вельмі добра разумее сітуацыю, у якой аказалася Японія пасьля жахлівага землятрусу і цунамі, што рушыў за ім, а таксама выкліканых гэтымі катаклізмамі праблемаў на атамных электрастанцыях. Беларусь спачувае японскаму народу, які вельмі мужна, са спакоем і разважлівасьцю змагаецца са стыхіяй.
 
./images/2011/522178.jpgАднак новыя землятрусы, выбухі і пажары на атамных электрастанцыях, якім спадарожнічае ўцечка радыяцыі, змушаюць гаварыць пра небясьпеку новай глабальнай ядзернай катастрофы.
   
Сітуацыя, у якой аказалася ядзерная энэргетыка Японіі, нагадвае пра тое, што чалавек, нягледзячы на ўражваючыя дасягненьні ў навуцы і тэхніцы, не заўсёды можа кіраваць тым, што сам стварыў. Твор яго розуму выходзіць з-пад кантролю таго ж розуму, што яшчэ раз нагадвае пра вечную ісьціну: толькі Бог зьяўляецца ўладаром сьвету.
 
Усьведамляючы маштабы небясьпекі, што пагражае сьвету, і кіруючыся ідэяй міласэрнасьці і салідарнасьці з японскім народам, які перажывае трагедыю, заклікаю да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў гэтага катаклізму.
 
Міласьцівы Божа, уціхамір стыхію, прымі ў Сваё Валадарства загінуўшых, адары ласкаю здароўя пацярпелых ад катаклізму і яго наступстваў, ратуй сьвет ад новага Чарнобыля, дай новую надзею краіне ўзыходзячага сонца.

Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі

 
Catholic.by
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 186 разоў (-ы)