Царква
Асьцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне - ваўкі драпежныя
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:15)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

20.03.2011

Абраны новы Першаярарх Мараніцкай Каталіцкай Царквы

Новым Патрыярхам Мараніцкай Каталіцкай Царквы абраны 71-гадовы архібіскуп Джэбэйл-Біблскі Найдастойны Бешара Бутрас аль-Рай (Beshara Boutros al Rai).

./images/2011/PatriarchElect.JPG
Нагадаем, што 9 сакавіка 2011 году пачаліся выбары новага Патрыярха Мараніцкай Каталіцкай Царквы. 39 біскупаў зьехаліся з усяго сьвету ў горад Бкерке (25 кіламетраў ад Бейруту) у Ліване, каб абраць 77-га мараніцкага Патрыярха Антыёхіі і ўсяго Ўсходу. Папярэдні Патрыярх кардынал Насрала Бутрас Сфэір, які меў сёлета ўжо 91 год, падаў у адстаўку ў студзені 2011 году. Папа прыняў яго адстаўку 26 лютага.

Мараніцкая Каталіцкая Царква мае да 5 мільёнаў пасьлядоўнікаў ва ўсім сьвеце. Зьверхнік гэтай усходняй каталіцкай Царквы аказвае значны ўплыў на грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Ліване, дзе хрысьціяне складаюць каля 40 адсоткаў з 4 мільёнаў жыхароў краіны.

 
Новы мараніцкі Патрыярх нарадзіўся ў мясцовасьці Гімлая (Hemlaya) у Ліване 25 лютага 1940 году. Уступіў у Мараніцкі закон Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, у якім 3 верасьня 1967 году атрымаў сьвятарскія сьвячаньні. У 1986 годзе быў прызначаны біскупам-памочнікам мараніцкай Антыёхскай архіяпархіі, а ў 1990 годзе ўзначаліў новаствораную Джэбэйл-Біблскую япархію на поўначы Лівану. Ад 1967 да 1975 году, будучы тады яшчэ сьвятаром, а. Бешар узначальваў Арабскую рэдакцыю Ватыканскага Радыё.
  

 

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 211 разоў (-ы)