Царква
Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:7)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

24.03.2011

Мітрапаліт Іларыён заклікаў католікаў сумесна бараніць хрысьціянства

19 сакавіка 2011 году ў нямецкім горадзе Вюрцбург скончыў сваю працу IV Міжнародны кангрэс фонду “Дапамога Царкве ў патрэбе”. Сёлета тэмай форуму сталі “Шляхі збліжэньня Каталіцкай і Праваслаўнай Царквы 20 гадоў пасьля распаду СССР”.

Фота

Выключнасьць кангрэсу прыдала прысутнасьць кардынала Курта Коха, старшыні Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці і мітрапаліта Іларыёна, кіраўніка Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Яны заявілі пра “неабходнасьць сумесных дзеяньняў для абароны хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у сучасным сьвеце”.
 
На думку ватыканскага ярарха тэалагічная дыскусія аб прымаце ў Царкве - гэта толькі вяршыня айсберга, бо мэтай экуменічнага дылогу зьяўляецца “зварот да бачнай еднасьці”. Гэта “самы цудоўны матыў” экуменічнай дзейнасьці, - сказаў ярарх, - дадаўшы, што “бясконца важнымі” зьяўляюцца ўзаемныя адносіны, якія дазваляюць ісьці наперад “у прынцыповых пытаньнях”.
 
Мітрапаліт Іларыён адзначыў, што за апошнія 20 гадоў каталіцка-праваслаўныя адносіны былі складанымі ў сувязі з новай палітычнай сітуацыяй у Еўропе пасьля падзеньня Бярлінскай сьцяны. Пасьля абраньня Бенядыкта ХVI у адносінах паміж супольнасьцямі дасягнуты “значны прагрэс” таму, што гэты Папа, паводле словаў Мітрапаліта, добра ведае праваслаўе.
 
Ярарх адзначыў, што католікі і праваслаўныя сутыкаюцца з тымі самымі выклікамі сучаснага сьвету, пры чым справа “не ў тэалагічных пытаньнях але ў сучаснасьці і будучыні чалавечай супольнасьці”.
 
“Сёньня толькі Каталіцкая і Праваслаўная Царква абараняюць традыцыйны лад сямейнага жыцьця. Я рады, што працягваецца канкрэтнае супрацоўніцтва ў гэтым напрамку”, - сказаў Мітрапаліт Іларыён. “Таму я прапаную, каб мы выступалі разам, ня супраць ісламу і секулярызму, але ў абарону хрысьціянства і традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў”.
 
Падводзячы вынікі форуму, кардынал Кох сказаў, што ня трэба ісьці на барацьбу з кімсьці, але трэба змагацца за штосьці. Ён запэўніў, што гэта таксама аснова для праграмы Папы Бенядыкта ХVI.

Паводле
Radiovaticana.org
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 189 разоў (-ы)