Царква
Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас
(1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 1:8)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

26.03.2011

Новым Першаярархам УГКЦ стаў самы малады біскуп

25 сакавіка 2011 году ў Ватыкане паведамлена пра тое, што Рымскі Архірэй Бенядыкт XVI зацьвердзіў просьбу пра пацьверджаньне выбару, пасланую Ўладыкам Сьвятаславам (Шаўчуком), якога 23 сакавіка 2011 году Сінод біскупаў УГКЦ кананічна абраў Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім. Новы Зьверхнік УГКЦ зьяўляецца самым маладым сярод біскупаў УГКЦ і чацьвёртым паводле ўзросту сярод самых маладых каталіцкіх архірэяў у сьвеце.
   
Інтранізацыя новага Зьверхніка УГКЦ адбудзецца 27 сакавіка 2011 году, у Патрыяршым саборы Ўваскрасеньня Хрыстова ў Кіеве. На цырымонію запрошаныя каля тысячы гасьцей. Гэта прадстаўнікі ўсіх яаапхіяў і экзархатаў УГКЦ, дзяржаўнай і мясцовай улады, мясцовых і міжнародных грамадзкіх арганізацыяў, розных канфесіяў і рэлігійных арганізацыяў.
 
Біяграфія новага Першаярарха УГКЦ:

./images/2011/1301068152.jpgНарадзіўся 5 траўня 1970 году ва Ўкраіне ў г. Стрый Львоўскай вобл.

 У 1991-1992 гадах навучаўся ў Цэнтры філасофска-багаслоўскай студыяў «Дон Боска» у г. Буэнас-Айрасе (Аргентына), затым, у 1992-1994 гг. – у Львоўскай духоўнай семінарыі, а ў 1994-1995 гг. – у Папскім універсітэце сьв. Тамаша Аквінскага (Рым, Італія), дзе скончыў багаслоўскі факультэт і атрымаў ступень бакалаўра. У 1995-1997 гг. працягваў там свае студыі на багаслоўскім факультэце, на секцыі маральнага багаслоўя.

У 1997-1999 гг. на Папскім універсітэце сьв. Тамаша Аквінскага пісаў доктарскую працу ў галіне багаслоўскай антрапалогіі і асноваў маральнага багаслоўя візантыйскай багаслоўскай традыцыі, якую абараніў з адзнакай. Зьяўляецца доктарам багаслоўя.


 Рукапакладзены на дыякана 21 траўня 1994 году, а 26 чэрвеня 1994 году Першаярарх УГКЦ кардынал Міраслаў Іван Любачыўскі ўдзяліў яму сьвятарскія сьвячаньні.

 У 1999-2000 гг. зьяўляўся прэфектам Львоўскай духоўнай семінарыі Сьвятога Духа. У 2000-2007 гг. - віцэ-рэктар ЛДС Сьвятога Духа. З 2001 году - віцэ-дэкан багаслоўскага факультэту Львоўскай багаслоўскай акадэміі (пазьней Украінскага каталіцкага ўніверсітэту).

 У 2002-2005 гг. - кіраўнік сакратарыяту і асабісты сакратар Зьверхніка УГКЦ Яго Блаславенства Любаміра (Гузара), кіраўнік Патрыяршай курыі ў Львове. З чэрвеня 2007 году - рэктар ЛДС Сьвятога Духа.

 14 студзеня 2009 году Папа Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб прызначэньні айца-доктара Сьвятаслава Шаўчука, рэктара Львоўскай духоўнай семінарыі Сьвятога Духа, дапаможным біскупам япархіі Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Буэнас-Айрасе (Аргентына). Хіратонія на біскупа адбылася 7 красавіка 2009 году ў Львове. 10 красавіка 2010 году Ўладыка Сьвятаслаў быў прызначаны Апостальскім адміністратарам япархіі Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы.

 Новы Зьверхнік УГКЦ Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук) свабодна валодае ангельскай, італійскай, гішпанскай, польскай і расейскай мовамі.

Паводле
RISU.org
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 188 разоў (-ы)