Царква
Не выдумляй ілжы на брата твайго, і не рабі таго ж супраць аднаго. Не жадай казаць якую б то ні было хлусню, бо паўтор яе не паслужыць на добрае
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 7:12-13)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

28.03.2011

Інтранізацыя новага Першаярарха УГКЦ

У Кіеве, у храме Сьвятога Ўваскрасеньня Хрыстова - новай катэдры Вярхоўнага Архібіскупа УГКЦ, 27 сакавіка 2011 году, у Крыжапаклонную нядзелю, адбылася ўрачыстая цырымонія інтранізацыі новага Зьверхніка Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслава (Шаўчука).

Ва ўрачыстасьці інтранізацыі прынялі ўдзел звыш 350 сьвятароў з усіх япархіяў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, каля 60 грэка-каталіцкіх ярархаў, а таксама архібіскуп-мітрапаліт Львоўскі Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне Мечыслаў Макшыцкі, Патрыярх Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату Філарэт, біскуп УПЦ КП Еўстрат (Зора), уладыка УПЦ Маскоўскага Патрыярхату Іларыён, члены Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў.
 
На цырымонію ўвядзеньня на пасад новага Зьверхніка самай вялікай Усходняй Каталіцкай Царквы ў сьвеце сьпецыяльна прыбылі ярархі іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў сьвету: біскупы Мелхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы на чале з Патрыярхам Антыёхіі Рыгорам III (Лагамам), Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Архібіскуп Кірыла Васіль, Апостальскі Экзарх для католікаў візантыйскага абраду ў Сербіі і Чарнагорыі Ўладыка Юры (Джуджар), Архібіскуп Прэшаўскі для католікаў візантыйскага абраду Ўладыка Ян (Бабяк), Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).
 
Таксама на цырымоніі прысутнічалі экс-прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ўкраіны Ганна Герман, амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джон Тэфт.

Як паведамлялася раней, 25 сакавіка Папа Рымскі Бенедыкт XVI зацьвердзіў просьбу аб пацьверджаньні выбару, пасланую Ўладыкам Сьвятаславам (Шаўчуком), якога 23 сакавіка Сінод біскупаў УГКЦ кананічна абраў Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім.

Чын інтранізацыі новаабранага Зьверхніка УГКЦ распачаўся Крыжовым ходам. Працэсія з крыжам і харугвамі прайшла ад храму Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы да галоўнага храму грэка-каталікоў - сабору Ўваскрасеаньня Хрыстова.

Сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Ўладыка Багдан (Дзюрах) зачытаў рашэньне Сіноду біскупаў УГКЦ аб абраньні Ўладыкі Сьвятаслава (Шаўчука) на пасаду Зьверхніка УГКЦ
.

Затым новаабраны Першаярарх Царквы ўзышоў на архірэйскі амбон, дзе пад воклічы “Аксіёс!” атрымаў архірэйскія адзнакі. Першаяраршы амафор новамум Зьверхніку Царквы ўручыў Мітрапаліт Перамышальска-Варшаўскі Іван (Мартыняк), панагію і энкалпіён - Мітрапаліт Філадэльфійскі Сьцяпан (Сарока), а Мітрапаліт Віньніпегскі Лаўрэн (Гуцуляк) - мітру. Патрыяршаеы жазло, сымбаль прыняцьця новай улады і новых паўнамоцтваў - абраны і пацьверджаны Рымскім Архірэем Першаярарх УГКЦ атрымаў з рук Архібіскупа Львоўскага Ігара (Возьняка), які да часу завяршэньня інтранізацыі выконваў абавязкі Адміністратара УГКЦ.

Сваё Першаяраршае служэньне Ўладыка Сьвятаслаў пачаў Малітвай уваходжаньня на пасад вярхоўнага архібіскупа, пасьля чаго зводны хор Кіеўскай архіяпархіі УГКЦ выканаў уведзеную ў часы Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога) “Малітву за Патрыярха”.

Абрад пасадкі Зьверхніка Царквы на крэсла першаярарха - цэнтральны літургічны момант інтранізацыі згодна з візантыйскай традыцыяй, зьдзейсьнілі Мітрапаліт Перамышальскаі-Варшаўскі Іван (Мартыняк), Мітрапаліт Філадэльфійскі Сьцяпан (Сарока), Мітрапаліт Віньніпегскі Лаўрэн (Гуцуляк), Апостальскі Экзарх для ўкраінцаў Францыі, краін Бенілюкса і Швайцарыі Ўладыка Міхаіл (Грынчышын), Япарх Самборска-Драгобыцкі Ўладыка Юльян (Вараноўскі) і Біскуп-эмерыт Стэмфардзкай япархіі УГКЦ Уладыка Васіль (Лостэн).

Пасьля таго як самыя паважаныя яерархі Царквы тройчы пасадзілі Ўладыку Сьвятаслава на першаяраршы пасад, новапастаўлены Зьверхнік УГКЦ, Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі, Мітрапаліт Кіеўскі і біскуп Камянец-Падольскі сказаў сваю першую інтранізацыйную прамову.

Пасьля завяршэньня ўрачыстай Літургіі Васіля Вялікага госьці зьвярнуліся з вітальнымі прамовамі да новапастаўленагао Зьверхніка Царквы і ўсіх вернікаў УГКЦ. Затым Яго Блаславенства Сьвятаслаў склаў усім словы падзякі.


Відэасюжэт з інтранізацыі Першаярарха УГКЦ можна глянуць тут: 5 канал

Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архім. Сяргей (Гаек) на ўрачыстай цырымоніі інтранізацыі Зьверхніка УГКЦ Уладыкі Сьвятаслава (Шаўчука).






 
 
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 184 разоў (-ы)