Царква
Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам; бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:7-8)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

30.03.2011

Якой будзе УГКЦ праз 10 гадоў?

29 сакавіка 2011 году ў Кіеве адбылася першая прэс-канферэнцыя Ўладыкі Сьвятаслава (Шаўчука), новага Зьверхніка УГКЦ. Гэтае інфармацыйнае мерапрыемства выклікала вялікую цікавасьць прэсы і было прысьвечана тэме персьпектывам разьвіцьця УГКЦ.



“Будучыня - гэта тое, што мы будуем, чаго мы чакаем, да чаго мы рыхтуемся, што мы пакрысе, крок за крокам, увасабляем у дзень сёньняшні; гэта - наш рух наперад”, - сказаў Уладыка Сьвятаслаў. Стратэгія разьвіцьця УГКЦ не зьяўляецца чымсьці абсалютна новым. Над ёй Сінод Царквы працаваў у мінулым, яна была ўхвалена яшчэ ў 2006 годзе і коратка сфармулявана ў дэвізе “Сьвятасьць аб’яднанага Божага народу”.

 
Як адзначыў Уладыка Сьвятаслаў, “сьвятасць” - на першым месцы, таму што гэта задача Царквы - асьвячаць людзей, весьці іх да Бога. “Аб’яднаны”, таму што нашая Царква аб’ядноўвае, з аднаго боку - украінцаў, якія жывуць за мяжою ў розных краінах сьвету, а з іншага боку гаворка ідзе пра стратэгічную пазіцыю адносна аб’яднаньня з рознымі спадкаемцамі кіеўскага хрысьціянства. Вось таму гэтае паняцьце зьяўляецца цэнтрам дэвізу. “Божы народ” - гэта адно з азначэньняў Царквы. Царква - гэта Божы народ. Дзякуючы гэтай стратэгіі ўкраінскі народ павінен захаваць сябе ня толькі як адзін з этнасаў, які жыве на зямным шары. Гэта павінен быць народ Божы, які пазначаны хрысьціянскай ідэнтычнасьцю.
 
Якія асноўныя напрамкі стратэгічных крокаў? Для таго, каб гэты дэвіз канкрэтызаваць, на апошнім Сінодзе была створана Працоўная група. Яна, з аднаго боку, распрацоўвае бачаньне Царквы на перыяд да 2020 году: што мы хочам зрабіць за наступнае дзесяцігоддзе? Як жадаем разьмеркаваць свае рэсурсы, і людзкія, і адміністрацыйныя, а таксама эканамічныя, фінансавыя? А з іншага боку, спрабуе накрэсьліць канкрэтныя механізмы, як гэтыя намеры увасобіць у жыцьці.
 
Стратэгічныя напрамкі можна згрупаваць у трох пунктах: душпастырская і евангелізацыйная праца Царквы, адміністраваньне і геаграфічнае пазіцыянаваньне.
 
Найважнейшым пунктам зьяўляецца пытаньне евангелізацыі, спосабу абвяшчэньня Божага слова ў сучаснай культуры, каб, з аднаго боку, яно было глыбока традыцыйным, укаранёным у традыцыі Апостальскай Царквы, а з іншага - было сучасным. Старажытным і сучасным - адначасова.
 
“Мы хочам быць сабой, быць сапраўды жывой Хрыстовай Царквой, якая мае на мэце данесьці гэтую Добрую Навіну, Евангельскае Дабравесьце да кожнага чалавека, да якой нас пасылае Госпад Бог. Наступны важны складнік гэтага пункту - гэта пытаньні моладзевай палітыкі або апека моладдзю нашай, бо гэта наша будучыня. Уласна моладзь шукае ад Царквы адказ на гэтыя канкрэтныя пытаньні, якія сёньня іх турбуюць. Каб мы далі ім пэўныя арыенціры, пэўныя фундаменты іх жыцьця. І, відавочна, што паколькі Царква мае цяпер маладога Зьверхніка, то цалкам натуральна, што гэты малады Зьверхнік найперш каго будзе шукаць, да каго будзе прамаўляць, да каго будзе зьвяртацца? Да моладзі! Да сваіх аднагодкаў. Для таго, каб я мог падзяліцца тым усім, чым сам жыву”, - сказаў Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук).
 
Да гэтай групе належыць выхаваньне будучых сьвятароў, падвышэньне ўзроўню духавенства. Паколькі яно звычайна маладое, то патрабуе пастаяннага вышкалу.
 
“Арыентацыя на моладзь - вельмі выразная палітыка і стратэгія нашай Царквы,- адзначыў Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук), - бо гэта тая група вернікаў, якой мы хочам перадаць усе напрацоўкі. Гэта тыя людзі, якія праз 10 гадоў будуць той Царквой, для якой мы гэта ўсё рыхтуем”.
 
Да евангелізацыйнай дзейнасьці належыць пытаньне Катэхізму. Гэта зборнік выразна сфармуляваных ісьцінаў, якія хочам сёньня перадаць нашчадкам.
 
“Важным у гэтай групе зьяўляецца пытаньне інкультурацыі, - сказаў Першаярарх УГКЦ. - Гэта надзвычай цікавае пытаньне. Кажу гэта як чалавек, убачыў нашу Царкву ў лацінаамерыканскай культуры, наколькі яна зразумелая далёка па-за межамі Ўкраіны”. Перашаярарх распавёў пра сваю гутарку з маладым чалавекам у Аргентыне, які сказаў яму так: “Ведаеце, уладыка, калі Царква зьяўляецца музеем, які вельмі добра зьберагае культурныя экспанаты мінулага, то туды можна прыйсьці раз у год, як і ў кожны іншы музей, але жыць у музеі ... ну гэта ўжо выбачайце”. “Таму мы хочам, каб наша Царква была жывою”, - падкрэсьліў Першаярарх УГКЦ. Разам з тым важнай задачай зьяўляецца ўнясеньне ў сучасную ўкраінскую культуру тых традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, якія гэтая культура патроху пачынае губляць, адзначыў ён.
 
У папярэднія дзесяцігоддзі УГКЦ ня мела адзінага цэнтру, якога сёньня патрабуе. Яе структурныя падраздзяленьні раскіданыя па ўсім сьвеце і маюць патрэбу адзінага стратэгічнага цэнтру, з якога можна будзе перадаваць своеасаблівыя імпульсы, а з другога - аб’ядноўваць увесь гэты досьвед, каардынаваць яго.
 
“Мы можам сёньня прынесьці ва Ўкраіну вельмі разнастайны досьвед нашай прысутнасьці амаль ва ўсіх кантынентах зямной кулі”, - сказаў Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук).
 
Важнай ёсьць падрыхтоўка адпаведных адміністрацыйных кадраў, якія маглі б гэта ажыцьцяўляць на належным узроўні.
“Калі мы, ўладыкі на Сінодзе, будзем прымаць цудоўныя рашэньні, а ў нас ня будзе эфектыўнай выканаўчай вертыкалі, якая дапаможа тыя рашэньні ўвасобіць у жыцьцё, то гэта застанецца на ўзроўні дэкларацыі пабожных добрых намераў, але будзе далёка ад рэальнага жыцьця нашых вернікаў, нашых парафіяў і нашых супольнасьцяў ва ўсім сьвеце. Таму менавіта такая курыя сёньня ўжо ёсьць у Кіеве, яна разбудоўваецца і такі цэнтр адміністрацыі павінен быць вельмі эфектыўны”, - падкрэсьліў Перашаярарх УГКЦ.
 
Трэці пункт стратэгіі УГКЦ - гэта пытаньне яе геаграфічнай прысутнасьці. Адносна гэтага Зьверхнік УГКЦ сказаў: “Так сталася, што нашая Царква была разьнесена па ўсім сьвеце, ня толькі па рэгіёнах Украіны. Нашыя вернікі ў сілу розных іміграцыйных, дэпартацыйных працэсаў былі выселеныя шмат куды. І вось сёньня мы нічога іншага ня робім, як стараемся ісьці па нашымі вернікамі, каб даць ім належную душпастырскую апеку. У пэўных рэгіёнах сьвету мы ўжо маем свае структуры, дзе можам займацца нашымі вернікамі. Але, вось напрыклад, мы сёньня ведаем, што нашыя вернікі ёсьць ня толькі ў Аўстраліі, але і ў Паўднёвай Афрыцы нават. Таксама сабе думаем: “Госпадзе, а дзе нашыя вернікі будуць яшчэ праз дзесяць гадоў?.. Вось жа куды нам трэба будзе ісьці, куды накіроўваць свае рэсурсы?” Чалавечыя рэсурсы, інтэлектуальныя рэсурсы, нават фінансавыя рэсурсы. Як рыхтавацца да тых працэсаў, якія мы называем адным словам - глабалізацыя? Таму, па-добраму, трэба ўмець на гэтыя ўсе працэсы належным чынам адказваць”.
 
Гаворачы пра сваю будучую працу на пасадзе зьверхніка Царквы, Уладыка Сьвятаслаў сказаў: “Мяне ўвесь пыталіся: “ Уладыка, Вам ня страшна?” Ведаеце, з аднаго боку, па-чалавечы скажу так: неяк трымаюся... як мурашка перад вялікай гарою. Але з іншага боку хачу сказаць, што я маю велікую ўпэўненасьць, таму што Яго Блаславенства Любамір ёсьць са мной. Ведаеце, кажуць, што кожны з нас нараджаецца чалавекам - праўда, але потым усё сваё жыцьцё мае яшчэ станавіцца чалавекам. /.../ І мне вельмі прыемна, што гэтае маё ставаньня бацькам для ўсіх будзе пад такой, я б сказаў, добрай увагай, лагодным суправаджэньнем майго бацькі, майго настаўніка, майго старца Найдастойнага Любаміра”.
 
Вось так акрэсьліў дзесяцігадовую стратэгію УГКЦ і сваю асабістую місію ў ёй новы Зьверхнік УГКЦ Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук).
 
 Паводле РІСУ - Релігійно-інформаційна служба України і Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 191 разоў (-ы)