Царква
А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая
(1-ае Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:13)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

31.03.2011

Бенядыкт ХVI сустрэўся з архібіскупам Хрызастомам ІІ

28 сакавіка 2011 году Сьвяты Айцец прыняў на аўдыенцыі зьверхніка Праваслаўнай Царквы Кіпра архібіскупа Хрызастома ІІ. Гэта была ўжо трэцяя сустрэча Бенядыкта ХVI з высокім праваслаўным ярархам. Першая сустрэча адбылася ў 2007 г. у Ватыкане, а другая – у 2010 г. на Кіпры, калі Папа знаходзіўся там з апостальскім візітам.

Pope Benedict XVI exchanges gifts with Archbishop Chrysostomos II, Archbishop of Nova Justiniana and All Cyprus, during a private 
meeting at the Vatican March 28, 2011.Падчас свайго візіту у Ватыкан архібіскуп Хрызастом ІІ сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром Ватыкану кардыналам Тарчызіё Бэртонэ. Запланавана сустрэча праваслаўнага ярарха са старшынёй Папскай Рады па справах хрысьціянскай еднасьці кардыналам Куртам Кохам і кардыналам Леанарда Сандры, прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Падчас свайго знаходжаньня ў Ватыкане ярарх з Кіпру наведае таксама Папскую Раду па культуры і Папскую Раду па міжрэлігійным дыялогу і сустрэнецца з яе кіраўнікамі кардыналам Джанфранка Равазі і кардыналам Жан-Луі Таранам.

У Рэспубліцы Кіпр праваслаўныя складаюць пераважную большасьць – 78% . Праваслаўная Царква Кіпра зьяўляецца адной з самых старажытных і мае вялікі аўтарытэт у краіне, бо яе дзейнасьць моцна зьвязана з нацыянальнай гісторыяй. Архібіскуп Хрызастом ІІ кіруе ёй з 2006 году.

Паводле Radiovaticana.org/BIE
Фота Reuters
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 183 разоў (-ы)