Царква
Пакінь Госпаду клопат твой, і Ён падтрымае цябе. Ніколі ня дасьць Ён праведніку пахіснуцца
(Псалтыр 54:23)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

31.03.2011

Ва Ўкраіне з візітам пабываў мелхіцкі патрыярх

28 сакавіка 2011 годуe завяршыўся візіт ва Ўкраіну Зьверхніка Мелхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы, Патрыярха Антыёхіі і ўсяго Ўсходу, Александрыі і Ерусаліму Рыгора III (Лагама).
   
./images/2011/e08236d80c.jpgПатрыярх Мелхіцкі Рыгор III у суправаджэньні двух прадстаўнікоў Сьвятога Сіноду гэтай блізкаўсходняй Царквы - Архібіскупа Мішэля Абраса і Мітрапаліта-емерита Жана Хадада, а таксама патрыяршага эканома і сакратара літургічнай камісіі а. Эліяса Чатаві наведалі Кіеў для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды інтранізацыі новаабранага Першаярарха УГКЦ Сьвятаслава (Шаўчука).
 
“Веру, што і Ўкраінская Грэка-Каталіцкая Царква, і Мелхіцкая Грэка-Каталіцкая Царква пакліканы да важнай задачы ў экуменічным дыялогу, паколькі гэтыя дзьве Царквы візантыйскага абраду (грэцкага і славянскага) зьяўляюцца самымі шматлікімі Цэрквамі ў сулучнасьці з Рымам”, - адзначыў зьверхнік блізкаўсходніх грэка-каталікоў у сваім прывітальным слове падчас чыну інтранізацыі Першаярарха УГКЦ у Патрыяршым саборы Ўваскрасеньня Хрыстова ў Кіеве.
 
Патрыярх адзначыў, што яго радуе разьвіцьцё брацкай царкоўнай сулучнасьці паміж дзьвюма Цэрквамі: “Гэтаму спрыяе маё даўняе сяброўства, ужо больш за 20 гадоў, з нашым дарагім братам і сябрам Яго Блаславенствам кардыналам Любамірам (Гузарам), вялікім волатам хрысьціянскага Ўсходу, сваёй традыцыі і спадчыны”. На думку Рыгора III, кардынал Любамір (Гузар) застаецца айцом Царквы, а разам з тым - вялікім абаронцам экуменічнай місіі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія ёсьць у поўнай сулучнасьці з Царквой Рымскай.
 
“Місія Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў заключаецца таксама ў вернасьці ўсходняй традыцыі і выхаваньні прыязных адносінаў з праваслаўнымі Цэрквамі, якія заўсёды застаюцца нашымі сёстрамі і бяруць актыўны ўдзел у экуменічным дыялогу”, - адзначыў Патрыярх Рыгор III.
 
Мелхіцкі патрыярх выказаў намер падтрымліваць сувязі паміж Цэрквамі, “паколькі мы павінны засяродзіць нашыя намаганьні на вялікім служэньні Царквы і свету, каб споўнілася малітва Хрыстова: “Каб усе былі адно... каб сьвет ім паверыў”, - адзначыў ярарх.
 
Мелхіцкі патрыярх таксама перадаў віншаваньні ад Маці ўсіх Цэркваў - Царквы Ерусалімскай, са Сьвятой Зямлі, дзе нарадзіўся Збаўца Ісус Хрыстос, і ад хрысьціянаў з Блізкага Ўсходу, які зьяўляецца калыскай хрысьціянства. Новаабранага Зьверхніка УГКЦ ён прывітаў таксама ад імя братоў, якія ўваходзяць у склад радыа Каталіцкіх Патрыярхаў Усходу.
 
На афіцыйным прыёме пасьля ўрачыстай Літургіі Патрыярх Рыгор III падарыў Найдастойнаму Сьвятаславу (Шаўчуку) сьвяточны амафор - пастырскі сымбаль архірэя.
 ./images/2011/ArticleImages_41482_110327_3.jpg
У ходзе свайго візіту ва Ўкраіну зьверхнік Мелхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы таксама сустрэўся з членамі Сіноду Біскупаў УГКЦ і выказаў канкрэтныя прапановы па супрацоўніцтве паміж Украінскай Грэка-Каталіцкай і Мелхіцкай Грэка-Каталіцкай Цэрквамі. Рыгор III падарыў Першаярарху УГКЦ антымінс, як знак еднасьці паміж двума Цэрквамі-сёстрамі. А новы Зьверхнік УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падарыў Патрыярху Рыгору III велікодныя пісанкі, выкананыя вядомымі ўкраінскімі майстрамі.
 
Афіцыйная дэлегацыя Грэка-Мелхіцкай Царквы падчас знаходжаньня ў Кіеве наведала Сафію Кіеўскую і Кіева-Пячорскую лаўру. Напярэдадні інтранізацыі адбылася таксама братэрская сустрэча Патрыярха Рыгора III з кардыналам Любамірам Гузарам.

Паводле Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 197 разоў (-ы)