Царква
Калі подуешь на іскру, яна разгарыцца, а калі плюнеш на яе, згасне: тое і іншае выходзіць з вуснаў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 28:14)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

01.04.2011

У Рыме дэлегацыя Сіноду Біскупаў УГКЦ сустрэлася
з Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI

Сустрэча біскупаў УГКЦ з Рымскім Архірэем адбылася 31 сакавіка 2011 году ў рамках першага візіту Зьверхніка УГКЦ ў Рым.

Верховний архиєпископ Святослав з іншими єпископами УГКЦ на площі Святого Петра у РиміНоваабраны Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прыватнай аўдыенцыі дэлегацыі Сіноду Біскупаў УГКЦ з Папам Бенедыктам XVI зьвярнуўся да Сьвятому Айца з падзякай за давер, выяўлены ў пацьверджаньні выбару Сіноду Біскупаў УГКЦ. Ён выказаў таксама запэўненьне, што Ўкраінская Грэка-Каталіцкая Царква і ў далейшым будзе берагчы еднасьць з пераемнікам сьвятога апостала Пятра.
 
“Гэтую еднасьць шмат сыноў і дачок нашай Царквы прыпячаталі сваёй крывёй”, - адзначыў Першаярарх УГКЦ Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук).
 
Падчас аўдыенцыі Папа Бенядыкт XVI і Зьверхнік УГКЦ Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук) абмеркавалі актуальныя пытаньні і выклікі, якія стаяць перад Царквой ва Ўкраіне і на паселішчах. Гаворка ішла пра евангелізацыю ў постсавецкім і секулярызаваным грамадзтве, інкультурацыю ў тых краінах сьвету, дзе знаходзяцца вернікі УГКЦ сёньня. Закраналіся таксама пытаньні дзейнасьці па аднаўленьні еднасьці хрысьціянаў і сацыяльнае служэньне Царквы. Бенядыкт XVI запэўніў прысутных у сваёй малітве і падтрымцы Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы на новым этапе яе разьвіцьця.
 
Сьвяты Айцец меў таксама кароткую гутарку з кожным з украінскіх біскупаў і жыва цікавіўся жыцьцём УГКЦ ва Ўкраіне і за яе межамі. Напрыканцы аўдыенцыі дэлегацыя УГКЦ ўручыла Сьвятому Айцу падарунак - абраз Жыватворчага Крыжа, выкананы на шкле.
 
Паводле Дэмартаменту інфармацыі УГКЦ

Фота з Radiosvoboda.org
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 239 разоў (-ы)