Царква
Не рабі зла, і цябе не напаткае зло; адыходзь ад няпраўды, і яна збочыць зь цябе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 7:1-2)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

01.04.2011

Бенядыкт XVI выказаў спачуваньне ў сувязі са сьмерцю Зьверхніка Сірыйска-Малабарскай Царквы

1 красавіка 2011 году памёр кардынал Варкей Вітхаятхіл, Вярхоўны Архібіскуп япархіі Эрнакулам-Ангамалі Сірыйска-Малабарскай Царквы ў Індыі. Як паведамляе Радыё Ватыкану ў сувязі з гэтым Папа Рымскі Бенядыкт XVI скіраваў тэлеграму, у якой выказаў спачуваньні сьвятарам, манахам і вернікам гэтай Усходняй Каталіцкай Царквы і запэўніў іх у сваёй малітве.
   
./images/2011/IN17_VARKEY_12799f.jpg“Я з удзячнасьцю ўзгадваю адданасьць кардынала і яго служэньне Сірыйска-Малабарскай і Паўсюднай Царкве. Я далучаюся да вас і ўсіх, хто сумуе па ім, у тым ліку членаў сям’і спачылага кардынала, і даручаю яго душу бязьмежнай міласэрнасьці Бога і нашага любячага Айца”, – напісаў у спачувальнай тэлеграме Рымскі Архірэй.
 
Кардынал Варкей Вітхаятхіл спачыў на 84-ым годзе жыцьця. Ён зьяўляўся членам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, Папскай Рады па заканадаўчых тэкстах і Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў. У 2001 годзе Яго Сьвятасьць Папа Ян Павел II намінаваў яго членам Калегіі кардыналаў.
 
Вернікаў Сірыйска-Малабарскай Царквы, якія практыкуюць усходнесірыйскі (халдэйскі) абрад, уважаюць за нашчадкаў хрысьціянскіх супольнасьцяў у Індыі, якія ўтварыліся ў выніку місійнай працы сьв. апостала Тамаша. Сёньня да гэтай другой паводле колькасьці вернікаў Усходняй Каталіцкай Царквы належыць каля 3,6 мільёнаў вызнаўцаў. 

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 188 разоў (-ы)