Царква
Навушнік апаганьвае сваю душу і будзе ненавідзім ўсюды, дзе толькі жыць будзе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 21:31)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

02.04.2011

Каталіцка-юдэйскі дыялог: сьведчыць пра прысутнасьць Бога ў сьвеце

З 29 па 31 сакавіка 2011 году ў Ерусаліме праходзіла 10-ая сустрэча двухбаковай камісіі дэлегацыяў Галоўнага Рабінату Ізраіля і Камісіі Апостальскай Сталіцы па справах рэлігійных сувязяў з габрэямі. Удзельнікі гэтай сустрэчы разам разважалі над выклікамі, з якімі сустракаецца сучаснае грамадзтва.

./images/2011/1katoliki_-_evrei_-_dialog.jpgГалоўны рабін Шэар Ешуў Коэн з Хайфы, сустаршыня двухбаковай камісіі, вітаючы ўдзельнікаў, які ў 2008 годзе быў удзельнікам Сіноду Біскупаў аб Божым Слове ў Рыме, падкрэсьліў гістарычную важнасьць гэтай сустрэчы. Дэлегацыю католікаў узначальваў аргентынскі кардынал Хорхэ-Марыя Мехія, які перадаў прывітаньне дэлегатам ад кардынала Курта Коха, старшыні Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, які нядаўна прызначаны на пасаду старшыні Камітэта Сьвятога Пасаду па рэлігійных сувязях з габрэямі.
 
У сумеснай заяве, напісанай удзельнікамі сустрэчы, зьвяртаецца ўвага, што хуткае разьвіццё тэхналогіі, нястрымнае спажывецтва, ідэалогія нігілізму з гіпертрафаваным індывідуалізмам за кошт калектыўнага дабра прывялі да маральнага крызісу грамадзтва. Сучасны сьвет, як пагадзіліся прадстаўнікі хрысьціянства і юдаізму, пазбаўлены адчуваньня сваёй прыналежнасьці, сэнсу і мэты. У гэтай сітуацыі вера і рэлігійныя лідэры павінны адыгрываць важную ролю.
 
Жыцьцёвы кірунак і натхненьне абедзьве рэлігійныя традыцыі бяруць у Божым слове, зьмешчаным у Сьвятым Пісаньні, а ўзорам выкананьня такой ролі для гэтых рэлігіяў зьяўляецца постаць Майсея. “Абедзьве нашыя традыцыі вучаць важнасьці малітвы, якая выяўляе ўсьведамленьне Божай прысутнасьці, а таксама пацьвярджае, гэтую сьвядомаьць і маральныя запаведзі, якія з яе вынікаюць”, - гаворыцца ў сумеснай заяве. Вывучэньне Слова Божага ў Сьвятым Пісаньні даруе неабходнае натхненьне і задае правільны кірунак жыцьця. Яе аўтары таксама падкрэсьліваюць адказнасьць вернікаў, якія мусяць быць сьведкамі прысутнасьці Божай у нашым сьвеце, і неабходнасьць прызнаньня імі памылак, зробленых у гэтым плане ў мінулым. Гэтае сьведчаньне павінна ахопліваць выхаваньне моладзі, справы дабрачыннасьці, рэлігійнае заангажаваньне дзеля ўмацаваньня справядлівасьці і міру.
 
Удзельнікі сустрэчы таксама выказалі надзею, што “нявырашаныя да гэтага часу праблемы ў адносінах паміж Апостальскай Сталіцай і дзяржавай Ізраіль знойдуць вырашэньне з карысьцю для абодвух бакоў”.

Паводле Radiovaticana.org
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 215 разоў (-ы)