Царква
Пры чужым не рабі тайнага, бо ня ведаеш, што ён зробіць. Не адчыняй кожнаму чалавеку твайго сэрца, каб ён дрэнна не аддзячыў цябе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 8:21-22)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

04.04.2011
Папа: хрысьціянскае жыцьцё - гэта бесьперапыннае насьледаваньне Хрысту

На нядзельнай малітве “Анёл Гасподні” 3 красавіка 2011 году Бенядыкт XVI ушанаваў памяць свайго папярэдніка Слугі Божага Яна Паўла II, шостую гадавіну сьмерці якога Царква адзначала 2 красавіка, і разважаў пра духоўны шлях хрысьціянна.
   
“Дарагія браты і сёстры, учора была шостая гадавіна сьмерці майго ўлюбёнага папярэдніка, шаноўнага Яна Паўла II”, - гэтымі словамі Папа Бенядыкт XVI распачаў свой зварот да вернікаў пасьля прамаўленьня малітвы “Анёл Гасподні” ў нядзелю, 3 красавіка, дадаючы, што менавіта блізкая дата беатыфікацыі стала прычынай таго, што ў гэтым годзе ён не служыў памінальнай Службы Божай за яго.
 
“Але я з любоўю ўзгадваў яго ў малітве, і думаю, што ўсе вы таксама. Рыхтуючыся праз вялікапосны шлях да сьвята Пасхі, мы з радасьцю набліжаемся таксама і да таго дня, у якім зможам ушанаваць як блаславёнага гэтага вялікага Папу і Хрыстовага сьведку, і яшчэ больш давяраемся яго заступніцтву”, - сказаў Бенядыкт XVI, зьвяртаючыся да шматлікіх вернікаў, якія прыйшлі 3 красавіка на плошчу сьв. Пятра.
 
Папа заклікаў “адчуць дар ласкі Божай” у спрыяльны для ачышчэньня велікапосны час. Вяртаючыся да тэмы радасьці, узьнятай у нядзельным евангельскім чытаньні пра аздараўленьне сьлепанароджанага, Сьвяты Айцец зьвярнуў увагу вернікаў на тое, як “просты і шчыры чалавек паступова праходзіць шлях веры: спачатку ён сустракае Ісуса як чалавека сярод людзей, потым лічыць Яго прарокам і, нарэшце, яго вочы адкрываюцца, і ён абвяшчае Яго Госпадам”. А фарысеі, наадварот, не жадаюць прымаць цуд, абыякавым застаецца і натоўп. Нават бацькі сьляпога пераможаныя страхам ўсеагульнага асуджэньня. “Таксама і мы праз грэх Адама нарадзіліся сьляпымі, але ў купелі сьв. Хросту праз ласку Хрыстову зноў сталі бачыць”. І калі “грэх параніў чалавецтва і асудзіў яго на змрок сьмерці”, то “ў Хрысьце зноў зазьзяла навізна жыцьця і мэта, для якой мы прызначаныя”, падкрэсьліў Папа. У веры мы “знаходзім моц для таго, каб перамагчы зло і рабіць дабро”.
 
“Па сутнасьці, хрысьціянскае жыцьцё - гэта бесьперапыннае насьледаваньне Хрысту, вобразу новага чалавека, каб дасягнуць поўнага яднаньня з Богам”. Ісус, “сьвятло сьвету”, не перастае адкрываць у складаных перапляценьнях гісторыі сэнс чалавечага існаваньня, дадаў Сьвяты Айцец. Хрыстос вызваляе нашае жыцьцё ад усяго, што перашкаджае яго поўнай рэалізацыі. “Калі мы дазваляем тайне Хрыстовай асьвятліць нашае жыцьцё, яна атрымлівае радасьць вызваленьня ад усяго, што перашкаджае яе поўнай рэалізацыі”, - адзначыў Папа.
 
Напрыканцы Сьвяты Айцец пажадаў вернікам на іх велікапосным шляху “рыхтуючыся да Вялікадня, ажыўляць у сабе дар, атрыманы ў хросьце”. “Давайце падтрымліваць малітвай і любоўю да бліжняга гэтае полымя, якое можа загаснуць”, - заклікаў Бенядыкт XVI.

Паводле Radiovaticana.org/rus
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 188 разоў (-ы)