Царква
Не зайздросьці славе грэшніка, бо ня ведаеш,які будзе канец яго
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 9-14)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

05.04.2011

Новы Зьверхнік УГКЦ будзе будаваць патрыярхат і чакаць ад Ватыкану афіцыйнага пацьверджаньня гэтага статусу

“Я буду будаваць патрыярхат”, - так сказаў Зьверхнік УГКЦ Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук), адказваючы на пытаньне ўкраінскіх журналістаў, ці будзе ён называць сябе патрыярхам.
   
./images/2011/20110327201510323.jpg“Патрыярхат ніколі не спускаецца зьверху, ён заўсёды вырастае зьнізу. Мы павінны навучыцца быць сабой”, - падкрэсьліў Першаярарх УГКЦ.
 
На сваёй першай прэс-канферэнцыі Ўладыка Сьвятаслаў (Шаўчук) адзначыў: “Мы тая Царква, якая разьвіваецца. А кожная Ўсходняя Царква, якая разьвіваецца, імкнецца да патрыярхату. Таму што патрыярхат - гэта натуральнае завяршэньне разьвіцьця гэтай Царквы”. Пры гэтым першаярарх падкрэсьліў, што “быць патрыярхам - гэта азначае быць бацькам для ўсіх”.
 
31 сакавіка 2011 году адбылася першая сустрэча новаабранага Першаярарха УГКЦ Уладыкі Сьвятаслава (Шаўчука) з Папам Бенядыктам XVI. На ёй, аднак, ня ішла размова пра стварэньне Патрыярхату УГКЦ. Паводле словаў украінскага ярарха, мэтай першага візіту было засьведчыць толькі “поўную еднасьць Царквы з Апостальскай Сталіцай”.
 
Як адзначае новы ўкраінскі першаярарх, Украінская Грэка-Каталіцкая Царква будзе разьвівацца і працаваць, каб атрымаць статус патрыярхату, але празьмернай навязьлівасьці з гэтай нагоды ня будзе. Рашэньне пра прадастаўленьне статусу патрыярхату належыць да кампетэнцыі Сьвятога Айца і УГКЦ будзе на гэта чакаць. “А розныя тытулы, розныя механізмы, розныя палітычныя кан’юнктуры - гэта ўсё другаснае”, - сказаў Зьверхнік УГКЦ.
 
На думку новага Зьверхніка УГКЦ, сёньня надзвычай важнай ёсьць для УГКЦ яе багаслоўская традыцыя: “Багаслоўе фармуецца ў адпаведнасьці з тымі дактрынальныямі выклікамі, у якіх жыве Царква. Таму мы павінны сёньня будаваць сваю багаслоўскую ідэнтычнасьць, разьвіваць сваё багаслоўе ва ўсіх абласьцях, пісаць кнігі, весьці сур’ёзныя гістарычныя і багаслоўскія кананічныя дасьледаваньні”.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 179 разоў (-ы)