Царква
Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:5)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

05.04.2011

Разам на Сусьветны Дзень моладзі ў Мадрыд

Сусьветны Дзень моладзі сёлета пройдзе у Мадрыдзе (Гішпанія) з 16 па 21 жніўня. Сярод розных групаў моладзі з Беларусі з Менска рыхтуецца міжпарафіяльная група, якую зьбіраюць: рыма-каталіцкая парафія сьв. Яна Хрысьціцеля і грэка-каталіцкая парафія сьв. Міколы Цудатворцы. Адметнасьцю пілігрымкі стане наведваньне па дарозе экуменічнай супольнасьці ў Тэзэ (Францыя), дзе плануецца правесьці некалькі дзён і бліжэй даведацца пра духоўнасьць Тэзэ.
   
./images/2011/esp1.jpgМадрыд быў абраны месцам правядзеньня сёлетняга Сусветнага Дня моладзі невыпадкова, бо гэта горад, які мае больш за тысячагадовую гісторыю і культуру, здольны ветліва прыняць сотні тысячаў маладых людзей, якія будуць удзельнічаць у гэтай унікальнай сусьветнай падзеі.
 
Сусьветны Дзень моладзі - гэта адно з тых мерапрыемстваў, калі моладзь узносіць свае малітвы да Бога падчас вялікай сустрэчы з Папам. Гэтае падзея ёсьць выдатнай магчымасьцю для ўсіх, хто жадае ўмацаваць сваю веру ці стаць хрысьціянінам, зрабіць крок наперад.
 
На Сусьветны Дзень моладзі запрошана ўся моладзь сьвету добрай волі: хлопцы і дзяўчаты, якія жадаюць правесьці гэтыя дні ў малітве, радасьці і салідарнасьці. А крамя таго, да супрацоўніцтва запрошаны добраахвотнікі, гатовыя дапамагаць у арганізацыі і правядзеньні Сусьветнага Дня моладзі.
 
Праграму Сусьветнага Дня моладзі ў Мадрыдзе можна глянуць на афіцыйным сайце: http://www.madrid11.com/ru/agenda
 
Прыкладная Праграма менскай міжпарафіяльнай групы:
 
Выезд: 12-13 жніўня 2011 г.
Прыезд: 25-28 жніўня 2011 г.
 
Галоўныя пункты пілігрымкі: Мадрыд (Гішпанія), Тэзэ (Францыя).

Месцы прыпынку па дарозе ў Мадрыд  (маршрут яшчэ распрацоўваецца і можа быць зьменены): ваколіцы Ліхеня (Польша), ваколіцы Мюнхена (Нямеччына), ваколіцы Ліёну (Францыя), ваколіцы Барселоны (Гішпанія).
Пункты прыпынку па дарозе дамоў (папярэдне):
2-3 дні  ў Тэзэ (Францыя) , ваколіцы Прагі (Чэхія) або ў Славакіі.

Прыкладны кошт для ўдзельнікаў пілігрымкі з Менску: 400 еўра (візы плануюцца бясплатныя).

Запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў (канфесійных абмежаваньняў няма!).

Тэрмін падачы дакументаў: да 28 ТРАЎНЯ 2011 году! Пазьней шанец трапіць у групу будзе невялікі!

Кантакт: e-mail: chdz@tut.by. Тэлефон: Velcom – 9957350, МТС - 2586520.


Больш падрабязная інфармацыя пра запіс у міжпарафіяльную групу
беларускіх католікаў лацінскага і візантыйскага абраду, а таксама анкеты для запісу гл. на сайце Svjazep.org
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 231 разоў (-ы)