Царква
Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых
(Кніга Эклезіяста 7:9)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

06.04.2011

Кардыналы Кох і Каспэр выступаюць за новы літургічны рух

Кардынал Вальтэр Каспэр заклікаў да “аднаўленьня літургічна-сакраментальнай культуры”. Літургію ня можна пастаянна “перарабляць”, сказаў былы старшыня Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў на сімпозіюме, прысьвечаным літургіі, у нямецкім горадзе Фалендар. У сваю чаргу, цяперашні старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі, швайцарскі кардынал Курт Кох лічыць, што неабходны новы літургічны рух. Ён павінен быць дастаткова моцным, каб абараніць добры плён пасьлясаборнага разьвіцьця літургіі і выправіць яго “цені”.
   
./images/2011/s-WALTER-KASPER-large.jpg
Кардынал Вальтэр Каспэр
Паводле словаў кардынала Каспэра, неабходна “глыбокая рэформа літургічных рэформаў”. Ён лічыць, што літургію ня можна дэсакралізаваць і пазбаўляць належнай ёй велічы. Літургія зьяўляецца набажэнствам, а ня толькі сьвяткаваньнем супольнасьці. Пачуцьцё захапленьня і ўзвышанасьці сьвятасьцю аказвае збаўчае дзеяньне, асабліва ў нашым усё больш індыферэнтным і секулярызаваным сьвеце, адзначыў кардынал Вальтэр Каспер.
 
./images/2011/bishop-kurt-koch.jpg
Кардынал Курт Кох

Кардынал Курт Кох, у сваю чаргу, падкрэсьліў, што літургічную рэформу 1970 г. ня можа разглядаць як “форму канчатковую". Ён адзначыў, што саборная “Канстытуцыя пра сьвятую Літургію” (“Sacrosanctum Concilium”) яшчэ ня цалкам рэалізваная, асабліва яе тэалагічныя прынцыпы. Такім чынам, мэтай новага тэалагічнага руху павінна быць імкненьне, каб рэальная спадчына Другога Ватыканскага Сабору нанова дзейнічала ў цяперашняй сітуацыі Царквы, заявіў старшыня Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў.
 
Ярархі з Ватыкану прымалі ўдзел у чатырохдзённым сімпозіюме на тэму літургіі ў Царкве, які быў арганізаваны Інстытутам тэалогіі, экуменізму і духоўнасьці пры Вышэйшай школе філасофіі і тэалогіі ў Фалендары. 78-гадовы кардынал Каспэр зьяўляецца ўладальнікам ганаровых ступеняў гэтай навучальнай установы.
 
Паводле Radiovaticana.org/BIE
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 145 разоў (-ы)