Царква
Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас
(1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 1:8)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

21.04.2011

Паўночная Карэя: 50 тысячаў хрысьціянаў у турмах

Каля 50 тысячаў хрысьціянаў знаходзяцца ў турмах Паўночнай Карэі за свае рэлігійныя перакананьні, перадае агенцтва “Fides”. Паводле дакладу сьпецыяльнага назіральніка ААН па правах чалавека ў Паўночнай Карэі Марзукі Друсман, прадстаўленаму нядаўна ў Радзе ААН па правах чалавека ў Жэневе, юрыдычная сістэма ў дзяржаве цалкам залежная ад рэжыму. Акрамя звычайных судоў існуе “паралельная юрыдычная сістэма”, якая цалкам не выконвае працэсуальныя правы абвінавачаных і мае на мэце ажыцьцяўленьне кантролю над грамадзянамі.
   
./images/2011/north-korean-soldiers.jpg“Паралельная юрыдычная сістэма складаецца з шэрагу мераў і органаў, якія накіраваны на кантроль грамадзянаў. Гэта ў прыватнасьці: “Закон аб кантролі за нацыянальнай бясьпекай” і “Судовы камітэт паплечнікаў”, свайго роду народны суд, які дзейнічае на аснове ідэалагічных установак і кантралюе “сацыялістычную законнасьць” працэсу і выносіць прысуды за эканамічныя і сацыяльныя злачынствы. Таксама існуе “Камітэт бясьпекі, які ажыцьцяўляе нагляд за выкананьнем судовых прысудаў”.
 
Карэйцы ці замежныя грамадзяне, якія падвергліся падобнаму суду, адпраўляюцца ў турэмныя лагеры, дзе падвяргаюцца рэгулярным катаваньням і жорсткаму абыходжаньню. Палітычныя дысідэнты і члены іх сем’яў часта прысуджаюцца да пажыцьцёвага зьняволеньня ў працоўных лагерах. Сярод іх нямала зьняволеных, якія адбываюць тэрмін за рэлігійныя перакананьні.
 
Свабода рэлігіі і сумленьня ў Паўночнай Карэі цалкам адсутнічае, таксама як і права на сходы, перакананьні і свабодныя выказваньні, адзначае “Fides”. Паводле сьведчаньняў людзей, якія зьбеглі з краіны, улада працягвае інтэнсіўную антырэлігійную прапаганду і забараняе рэлігійную дзейнасьць.
 
“Чучхэ” зьяўляецца афіцыйнай ідэалогіяй і адзінай сістэмай думкі і перакананьняў, якая дапускаецца ў Паўночнай Карэі. У КНДР “чучхэ” падаецца ў якасьці нібыта гарманічнай трансфармацыі ідэяў марксізму-ленінізму на аснове старажытна-карэйскай філасофскай думкі. Упершыню гэты тэрмін прагучаў у прамове Кім Ір Сэна ў 1955 годзе.
 
Нягледзячы на ​​складаную сітуацыю, паводле некаторых зьвестак, у Паўночнай Карэі сёньня застаецца каля 400 тысячаў чалавек (2% насельніцтва краіны), якія лічаць сябе хрысьціянамі.
 
Паводле Radiovaticana.org/BIE
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 198 разоў (-ы)