Царква
Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя
(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 21:19)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

23.04.2011

Радасьць ад сумеснага сьвяткаваньня Пасхі Хрыстовай

Віншавальнае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Пасхі Гасподняй 2011 году.


Да пасхальнай радасьці Ўваскрасеньня Гасподняга сьвятая Царква прывяла нас шляхам Велікапоснага подзьвігу веры, надзеі ды любові. Службы Вялікага тыдня Пакутаў Хрыстовых дапамаглі нам асэнсаваць бязьмежную любоў Хрыста да кожнага чалавека.
 
Вялікдзень прыносіць нам радасьць Уваскрасення Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста – радасьць Хрыстовай перамогі. У гэтым годзе гэтая радасьць тым больш вялікая, што ўсе хрысьціяне сьвяткуюць Пасху Гасподнюю разам.
 
Шчыра віншуем са сьвятам Пасхі Хрыстовай усіх вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама нашых братоў рыма-католікаў і нашых братоў праваслаўных. Віншуем усіх хрысьціянаў Беларусі.
 
Хай глыбокая вера, мужная надзея і дзейсная любоў суправаджаюць нас – беларускіх хрысьціянаў – на шляху нястомнага сьведчаньня ўсім жыхарам Беларусі пра пасхальную Перамогу Ўваскрослага Хрыста у нашых сем’ях і ў нашай Бацькаўшчыне.

Хрыстос уваскрос – Сапраўды ўваскрос!

Менск, Пасха Хрыстова 2011 г.
+ Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)
 Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 221 разоў (-ы)