Царква
Пакуль ты жывы і дыханне ў табе, не замяняе сябе нікім, бо лепей, каб дзеці прасілі цябе, чым табе глядзець у рукі сыноў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 23:21-22)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

11.06.2011

XVII Пілігрымка Віцебск - Полацак

З 5 па 10 ліпеня 2011 году пройдзе XVII штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебску ў Полацак у памяць пра забітых 11 ліпеня 1705 году ў Полацкай Сафіі базылянскіх манахах. Кожны можа далучыцца да пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові.
 


Патэлефанаваць і задаць пытаньне што да ўдзелу ў пілігрымцы можна
а. Андрэю Буйнічу: (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL)




РАСКЛАД РУХУ XVII ПІЛІГРЫМКІ ВІЦЕБСК – ПОЛАЦАК, 2011

05.07, аўторак. Дзень збору ўдзельнікаў пілігрымкі.
Віцебск, 20.00 – малебен на Ўсьпенскай горцы.
Начлег у школе побач з грэка-каталіцкай капліцай (вул. 2-я Войкава, 6а)

06.07, серада.
Віцебск, 06.30 - малебен у грэка-каталіцкай капліцы
07.00 – пачатак руху ад касьцёла Сьв. Барбары.
Шуміліна, 18.30 – Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы сьв. Язафата.
Начлег там жа.


07.07, чацьвер.
 Шуміліна, 07.30 Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы сьв. Язафата.
09.00 – пачатак руху.
Обаль, 17.00.
Н
ачлег у школе.


08.07, пятніца.
Обаль,  07.30 – Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы.
09.00 – пачатак руху
Гараны, 17.00.
Начлег у школе.


09.07, субота.
Гараны, 10.00 – пачатак руху.
Струньне, 12.00-13.00 – прыпынак.
Полацак, 16.00 – царква сьв. Сафіі.
18.00, царква сьв. Параскевы Полацкай – кароткая малітва падзякі і адпачынак.
21.00 – Вячэрня.

10.07, нядзеля.
Полацак, царква сьв. Параскевы Полацкай
08.00 – Ютрань.
10.00 – Боская Літургія.
Ад’езд удзельнікаў пілігрымкі.

ПРЫБЛІЗНЫ РАСКЛАД ДНЯ:

06.30 – пад’ём
07.15 ранішнія малітвы на месцы, дзе адбываецца Сьв. Літургія
07.30 Боская Літургія
08.30 сьняданьне
09.00 выхад

 

 

• кожныя 2 гадзіны прыпынак ад 15-30 хвілін
• другі і трэці дзень праца ў групах дзяленьня

17.00 уваход у месца начлегу
18.00 вячэра

 

 

• пасьля вячэры –  сустрэча з мясцовымі жыхарамі

20.00 Вячэрня (удзел па жаданьні) або малітва ў групе Ісусавай малітвы (удзел па жаданьні)
21.00 вячэрнія малітвы
22.00  цішыня, начны адпачынак

 

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 214 разоў (-ы)