Царква
Пакінь Госпаду клопат твой, і Ён падтрымае цябе. Ніколі ня дасьць Ён праведніку пахіснуцца
(Псалтыр 54:23)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

15.08.2011

Экуменічная малітва з нагоды 50-годдзя ўзьвядзеньня Берлінскага муру

Сёлета споўнілася 50 гадоў ад пачатку ўзьвядзеньня Берлінскага муру. З гэтай нагоды 13 жніўня, у дзень, калі 50 гадоў таму паўстаў мур, які надоўга стаў сымбалем падзелу Нямеччыны і Еўропы на два варожыя сьветы, у цэрквах Берліна адбыліся ўрачыстыя набажэнствы ў памяць пра ахвяры таго трагічнага падзелу. А на тэрыторыі музея, пабудаванага ў памяць пра гістарычныя падзеі, зьвязаныя з Берлінскім мурам, адбыліся мерапрыемствы з удзелам прэзідэнта Нямеччыны Крысьціяна Вульфа і канцлера Ангелы Меркель.
   
Месцам цэнтральных урачыстасьцяў, дзе прайшла экуменічная малітва, зладжаная католікамі і пратэстантамі, стала “Капліца прымірэньня”, пабудаваная побач з рэшткамі Берлінскага муру. Экуменічнае набажэнства ўзначальвалі рыма-каталіцкі дапаможны біскуп Берлінскай архідыяцэзіі Маціяс Гайнрых і лютэранска-евангелічны біскуп Маркус Дрэге. У ноч з 12 на 13 жніўня, ад паўночы да 6-й гадзіны раніцы, у капліцы адбывалася начное чуваньне, чыталіся біяграфіі забітых каля сьцяны людзей. Паводле падлікаў гісторыкаў, за амаль тры дзесяцігоддзі існаваньня Берлінскага муру, пры спробе перасекчы яго, загінулі каля 235 чалавек.
 
Памінальнае экуменічнае набажэнства адбылося таксама і ў царкве сьв. Тамаша на Крыжовай гары ў Берліне, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы, лютаранаў і менанітаў.
 
Па прапанове Сусьветнай Рады Цэркваў, апоўдні, 13 жніўня, загучалі званы ўсіх берлінскіх храмаў. У памяць пра ахвяры абылася хвіліна цішы.
  

Datei:Versoehnungskapelle 3.jpg“Капліца прымірэньня” на былой мяжы паміж Усходнім і Заходнім Берлінам была ўзьведзена ў 1999 годзе дакладна на месцы падарванага ўладамі ГДР лютаранскага храму. Камуністычнаму ўраду ГДР яна, нібыта, перашкаджала "забясьпечваць бясьпеку, парадак і чысьціню на дзяржаўнай мяжы з Заходнім Берлінам".
 
Пасьля ўзьяднаньня Германіі, зямля, на якой стаяў зьнішчаны храм, была перададзена супольнасьці прымірэньня з умовай, што яна будзе выкарыстоўвацца ў рэлігійных мэтах. Такім чынам, тут паўстала “Капліца прымірэньня”, якая стала часткай мемарыяльнага комплексу “Берлінская сьцяна”.
 
Сёньня “Капліца прымірэньня” зьяўляецца месцам сустрэчы моладзі з розных краінаў, тут часта адбываюцца розныя міжнародныя імпрэзы, у тым ліку і мастацкія, якія распавядаюць пра гісторыю Берлінскага мура.

Капліца прымірэньня” разглядаецца многімі як адзін з найлепшых сучасных архітэктурных праектаў у Германіі. Яна мае форму ратонды, а яе сьцены былі пабудаваныя з гліны, зьмяшанай з абломкамі разбуранай сьвятыні. З капліцай спалучаны сходы, якія вядуць у склеп, дзе знаходзіцца фрагмент замураваных у 1961 годзе дзьвярэй. Над імі быў зьмешчаны выратаваны алтар. У алтары капліцы зьмешчана "Кніга ахвяраў муру", а перад будынкам на драўляных рыштаваньнях падвешаны званы з разбуранай пратэстанцкай царквы.

Zamurowane w 1961 r. wejście do kościoła przy Bernauer Strasse. W 1985 r. na rozkaz Honeckera kościół został zburzony
 
На фота: Замураваны ў 1961 годзе пасьля пабудовы Берлінскага муру ўваход у лютаранскі храм. 
 
1985, Demelotion of the church of Reconciliation

У 1985 годзе храм быў зьнішчаны ўладамі камуністычнай ГДР.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 264 разоў (-ы)