Царква
I калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, - няма мне ў тым ніякай карысьці
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:3)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

16.08.2011

Мадрыд вітае маладых вернікаў

Вечарам, 16 жніўня 2011 году, у Мадрыдзе распачнецца цырымонія адкрыцьця 26-га Сусьветнага Дняь моладзі, мерапрыемствы якога будуць адбывацца на працягу цэлага тыдня. Дэвізам сустрэчы моладзі ў Мадрыдзе зьяўляецца выказваньне апостала Паўла з Пасланьня да Каласянаў: “Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысьце, моцныя ў веры”.
 
Групы, якія прыбываюць у Мадрыд, рэгіструюцца ў парафіях або школах на тэрыторыі япархіі Мадрыд. Месцамі для разьмяшчэньня пілігрымаў у большасьці ёсьць школы і спартовыя залі, але некаторыя пілігрымы затрымаюць начлег і ў сем’ях. Цяпер у Мадрыдзе ёсьць ужо больш за 430 тысячаў маладых людзей з усяго сьвету. Увечары яны ўпершыню сустрэнуцца на сумеснай інаўгурацыйнай Літургіі, якая ўрачыста адкрые сустрэчу моладзі. 
Да вечару маладыя людзі маюць час, каб пазнаёміцца з Мадрыдам. Найбольш прыцягальныя для моладзі знакаміты музей Прада, вялікі гарадзкі парк Рэціра, пляц Пуэрта-дэль-Соль (Брама Сонца) у цэнтры горада з сярэднявечнымі будынкамі, стадыён мадрыдзкага “Рэалу” і інш. Усюды радасная і сьвяточная атмасфера, натоўпы моладзі, якая сьпявае. Над галовамі маладых людзей мноства сьцягоў з 193 краінаў сьвету і мора маляўнічых хустак у нацыянальных калёрах. Многія групы маюць плакаты з лозунгам “Сьвяты Айцец, сардэчна вітаем у Мадрыдзе". А на тэрмометрах у Мадрыдзе каля 38 градусаў.
 
З сёньняшняга дня пачала працу выстава “Expovocationes” – гэта дзясяткі стэндаў, якія даюць уяўленьне пра розныя харызмы Царквы, розныя шляхі пакліканьня праз самыя розныя царкоўныя рухі і супольнасьці. У аргкамітэце СДМ адзначаюць, што яны асабліва заклікаюць маладых людзей схадзіць на гэтую выставу, каб “убачыць, наколькі багатая Царква XXI стагоддзя, бо гэта ня толькі іх парафія, часта, магчыма закасьцянелая, але гэта сапраўды выдатныя дары Сьвятога Духа, якія разьлітыя ў розных кутках сьвету, дзе можна знайсьці сябе і сваю веру, і Ісуса Хрыста”.
 
Форум моладзі пачнецца сьв. Імшой а 20-й гадзіне на плошчы Сібэлес у сталіцы Гішпаніі. Узначаліць урачыстую літургію кардынал Антоніа Марыя Роўка Варэла, архібіскуп Мадрыду, якую ён будзе служыць з прысутнымі ў Мадрыдзе кардыналамі, біскупамі і сьвятарамі з усяго сьвету ў памяць пра Блаславёнага Яна Паўла II. Перад Еўхарыстыяй моладзь выслухае сьведчаньні розных асобаў, сярод – пілота і сьвятара.
 
У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё  ярарх адзначыў, што адкрыцьця сусьветнага моладзевага форуму чакаюць ня толькі шматлікія вернікі, што прыехалі ў Мадрыд з усяго сьвету, але і мясцовыя жыхары, для якіх Сусьветны Дзень моладзі зьяўляецца таксама магчымасьцю сустрэчы з Рымскім Архірэем. “Мадрыд – гэта горад, гісторыя якога заўсёды характарызавалася верай у Ісуса Хрыста і еднасьцю з Наступнікам сьв. Пятра”, – сказаў кардынал Варэла.
 
Гішпанскі ярарх зьвярнуў увагу на тое, што Сусьветны Дзень моладзі, будзе мець вялікае значэньне з евангелізацыйнай персьпектывы.“Мадрыд – гэта перш за ўсё досьвед веры, які паўплывае на будучыню сьвету”, – сказаў архібіскуп горада, які сустракае моладзь. “На працягу некалькіх дзён сталіца Гішпаніі будзе домам для маладых людзей з усяго сьвету”, – адзначыў кардынал Антоніа Варэла. Плады гэтай сустрэчы будуць бачныя ў бліжэйшыя гады ў галіне культуры, эканомікі, а таксама ў тым, як грамадзтва будзе вырашаць праблемы, якія стаяць перад ім.
 
“Мадрыд чакае маладых людзей, – сказаў Ватыканскаму радыё кардынал. – Гэта падзея, у якой вера Царквы яднаецца з верай моладзі, тым самым ператвараючыся ў вялікае сьведчаньне веры для сьвету. Я перакананы, што гэтая сустрэча зробіць, так што маладыя людзі будуць глядзець у іх будучыню больш упэўнена і з надзеяй. Нават калі ў гэты момант будучыня здаецца ім няпэўнаю, то пасьля сустрэчы з Хрыстом, іх погляд зьменіцца. У фундаменце евангелізацыі ляжыць абвяшчэньне Ўваскрослага Ісуса Хрыста, і менавіта ён будзе галоўным героем гэтай сустрэчы. Так будзе ня толькі падчас літургіі, катэхізацыі, але таксама і падчас самых розных культурных і мастацкіх падзеяў. Думаю аднак, што найперш гадзіны малітвы і пакланеньня перад Сьвятымі Дарамі будуць адметнай рысай сустрэчы ў Мадрыдзе. Маладыя людзі, якія прыедуць сюды, падзяліцца сваім досьведам з іншымі. Я ўпэўнены, што гэта будзе важнай падзеяй ня толькі для Гішпаніі, але і для ўсіх краінаў сьвету, а ў прыватнасьці для Еўропы”, – сказаў архібіскуп Мадрыда.




Фота: Madrid2011jmj

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 284 разоў (-ы)