Царква
Бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных. А вы зважайце...
(Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 13:22-23)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

18.08.2011

У Пінску зьявіцца вуліца Казіміра Сьвёнтка

Адна з вуліцаў Пінску будзе насіць імя кардынала Казіміра Сьвёнтка. Такое нечакана хуткае рашэньне прынята на пасяджэньні Берасьцейскага аблвыканкаму, якое адбылося 15 жніўня 2011 году.
   

кардынал Казімір Сьвёнтак
кардынал Казімір Сьвёнтак
Газета “Вечерний Брест” піша, што старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар асабліва адзначыў заслугі нядаўна спачылага кардынала ў аднаўленьні каталіцкіх храмаў, стварэньні духоўнай семінарыі ў Пінску і падтрыманьні канструктыўных міжканфесійных сувязяў.
 
Такім чынам, аблвыканкам падтрымаў прапанову Пінскага гарвыканкаму пра ўвекавечаньне памяці выдатнага каталіцкага сьвятара. Усе працэдурныя пытаньні, паведамляе “Вечерний Брест” , будуць разгледжаны на чарговай сесіі Пінскай гарадзкога Савету дэпутатаў.

Нагадаем, Казімір Сьвёнтак – былы архіпастыр Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі і Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі, першы ў гісторыі Беларусі кардынал, шматгадовы вязень савецкіх лагераў, які быў адзначаны Царквой сьпецыяльнай узнагародай “Fidei testis” (Сьведка веры), памёр 21 ліпеня 2011 году. Ён пражыў бяз малага 97 гадоў і больш за шэсьць дзесяцігоддзяў – у Пінску.

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 349 разоў (-ы)