Царква
Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя
(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 21:19)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

23.09.2011

Вечарына “Чэстэртан – хрысьціянскі пісьменьнік і мысьляр”

Чарговая сустрэча Хрысьціянскага літаратурнага клубу, які дзейнічае пры Чырвоным касьцёле сьв. Сымона і Алены ў Менску, 24 верасьня 2011 году будзе прысьвечана асобе і творчасьці ангельскага пісьменьніка, журналіста і літаратуразнаўцы Гілберта Кійта Чэстэртана.
   
Мала хто ведае, што Гілберт Кійт Чэстэртан быў ня толькі аўтарам славутых дэтэктыўных апавяданьняў пра айца Браўна, але яшчэ і стваральнікам рэлігійна-філасофскіх твораў, якія сталі класікай хрысьціянскай апалагетыкі. Найбольш значны твор па гэтай тэматыцы – кніга “Адвечны чалавек” (The Everlasting Man, 1925). Свой шлях да пазнаньня веры ён апісаў у манументальным творы “Артадоксія” (Orthodoxy, 1908).
 
Наогул Чэстэртан напісаў каля 80 кніг. Яго пяру належаць некалькі сотняў вершаў, 200 апавяданьняў, 4000 эсэ, шэраг п’есаў, раманы “Чалавек, які быў Чацьвяргом” (The Man Who Was Thursday, 1908), “Напалеон Нотынгхільскі” (The Napoleon of Notting Hill, 1904), “Шар і Крыж” (The Ball And The Cross, 1910, 1927) і іншыя.
 
Даведацца болей пра пісьменьніка, які быў майстрам гратэску, парадоксу і абсурднага гумару і пры гэтым пісаў на сур’ёзныя тэмы, можна будзе падчас сустрэчы ў Чырвоным касьцёле. Усіх, хто прыйдзе ў гэты дзень на сустрэчу Хрысьціянскага літаратурнага клубу чакае:

- PowerPoint прэзентацыя пра лёс, жыцьцё і творчасьць Г.К.Чэстэртана.
- Презентацыя беларускага перакладу эсэ Г.К.Чэстэртана.
- Эсэ як літаратурны жанр.
- Творчыя выступы ўдзельнікаў Клубу.
 
Сустрэча “Чэстэртан – хрысьціянскі пісьменьнік і мысьляр” адбудзецца ў суботу, 24 верасьня, а 17-й гадз. у ніжняй зале Чырвонага касьцёлу.
  
 Арганізатары запрашаюць усіх, хто цікавіцца творчасьцю.

 Па ўсіх пытаньнях можна зьвяртацца па тэлефоне: (+375-29) 782-23-38.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 306 разоў (-ы)