Царква
Радуйцеся і весялецеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:12)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

27.09.2011

Ярарах УГКЦ: “Мы просім сёньня прабачэньня ў Бога і братоў за нашыя памылкі і правіны”

У Кіеве 19-24 верасьня 2011 году прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя 1000-гадоваму юбілею Сафіі Кіеўскай – катэдральнага сабору Кіеўскіх мітрапалітаў. Паводле рашэньня Сінодаў УГКЦ, УПЦ КП і УПЦ МП гэты юбілей адзначаўся ня толькі на дзяржаўным, але і на царкоўным узроўні.
   
“Мы сёньня стаім у гэтым храме не як уласьнікі, але і не як госьці. Мы зьяўляемся носьбітамі і нашчадкамі Ўладзіміравага Хрышчэньня, а як Царква – прамой спадкаемцай і правапераемніцай старажытнай Кіеўскай мітраполіі, – сказаў Уладыка Багдан Дзюрах, Сакратар Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, у храме Святой Сафіі ў Кіеве 22 верасьня 2011 году падчас урачыстасьцяў 1000-годдзя заснаваньня адной з самых старажытных хрысьціянскіх сьвятыняў ва Ўсходняй Еўропе.

 
Уладыка Багдан Дзюрах таксама адзначыў: “Для нас, грэка- католікаў, гэты храм мае асаблівае значэньне, бо гэта быў галоўны храм нашай Царквы ў часы адзінай Кіеўскай мітраполіі, але таксама пазьней, калі паводле суверэннай волі ўладыкаў Кіеўскай Царквы на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозаю, была адноўлена поўная сулучнасьць Украінскай Царквы з Рымскім Апостальскім Пасадам. Такім чынам, у пачатку XVII стагоддзя, пад кіраўніцтвам Зьверхніка нашай Царквы – мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага пачалося адраджэньне кіеўскай катэдры і ў тым ліку Сафійскага сабору”.
 
Пісьмовыя крыніцы сьведчаць, што ўніяцкі Кіеўскі мітрапаліт Язэп Руцкі яшчэ падчас свайго служэньня за ўласны “вялікі кошт” зрабіў усё, каб была “выдатна адноўлена Кіеўская катэдральная царква сьвятой Сафіі, якая амаль стагоддзе была цалкам зруйнаваная”. А самае галоўнае тое, падкрэсьліў Сакратар Сіноду Біскупаў УГКЦ, што пры гэтым храме, намаганьнямі мітрапаліта Руцкага і манахаў-базыльянаў, якія пры гэтым храме мелі свой манастыр, былі адроджаны рэгулярныя набажэнствы, і Сьвятая Сафія зноў стала выконваць сваё выключна важнае значэньне як духоўнага цэнтру.
 
“Так, Украінская Царква, носіць у сваім целе рану падзелу, якая ўчынена праз умяшаньне зьнешніх фактараў і праз нашыя правіны. Мы, хоць разьяднаныя, але, на шчасьце, не адчужаныя адзін ад аднаго”, – адзначыў грэка-каталіцкі ярарх. Дэпартамент інфармацыі УГКЦ адзначае, што, гаворачы аб праблеме падзелу хрысьціянаў, Сакратар Сіноду Біскупаў УГКЦ падчас урачыстасьцяў у Сафіі Кіеўскай сказаў: “Мы просім сёньня прабачэньня ў Бога і братоў за нашыя памылкі і правіны і даруем са свайго боку ўсім, хто ўчыніў нам вольна або міжвольна крыўду”.

У сваім вітальным слове Ўладыка Багдан Дзюрах адзначыў таксама, што грэка-католікі сёньня просяць у Госпада блаславеньня для народу, дару Боскай мудрасьці для духоўных і дзяржаўных лідараў, а асабліва – дару еднасьці для ўсіх дзяцей Уладзімірава Хрышчэньня, для якіх гэты храм зьяўляецца роднай сьвятыняй.
 
Падчас сьвяткаваньняў Уладыка Ёсіф Мілян, дапаможны біскуп Кіеўскай архіяпархіі УГКЦ, ад імя Першаярарха УГКЦ Сьвятаслава (Шаўчука) адзначыў падзячнымі граматамі асобаў, якія асаблівым чынам спрычыніліся да сьвяткаваньня 1000-гадовага юбілею храму Сьвятой Сафіі ў Кіеве.

У праграме сьвяткаваньня юбілею Сафіі Кіеўскай гучалі духоўныя творы ў выкананьні грэка-каталіцкіх хораў Патрыяршага сабору Ўваскрасеньня Хрыстова і хору парафіі сьвятога Мікалая Цудатворцы на Аскольдовой магіле.У Мітрапалічых палатах Нацыянальнага запаведніка “Сафія Кіеўская” адкрылася выстава “Помнікі сакральнага мастацтва XV – XVII стагоддзя”.Адбылося таксама адкрыцьцё мемарыяльнай шыльды і прэзентацыя памятнайя манеты дДа 1000-гадовага юбілею Кіеўскай Сафіі.

24 верасьня на Сафійскай плошчы ў Кіеве адбыліся ўрачыстасьці з удзелам прэзідэнта Украіны. У сьвяце былі задзейнічаны хоры розных хрысьціянскіх канфесіяў.
 
Рашэньнем 35-й сэсіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў каляндар памятных дат на 2011 год унесена 1000-годдзя заснаваньня Сафіі Кіеўскай. У верасьні ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы была адкрыта фотавыстава “Сафія Кіеўская. Вехі гісторыі”.

Галоўны алтар храму сьв. Сафіі ў Кіеве

Галоўны алтар храму сьв. Сафіі  Кіеве.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 13959 разоў (-ы)