Царква
Ня прагні дому блізкага твайго; ня прагні жонкі блізкага твайго... нічога, што ў блізкага твайго
(10 запаведзь, Выхад 20:17)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

29.09.2011

Малітва з нагоды 80-годдзя Ніла Гілевіча

З нагоды 80-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ў нядзелю, 2 кастрычніка ў Чырвоным касьцёле сьв. Сымона і Алены будзе адслужана сьв. Імша за яго здароўе – аб гэтым паведаміла Прэсавая служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Пачатак набажэнства ў Чырвоным касьцёле – а 17-й гадзіне.
 
Прэсавая служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў запрашае далучыцца да малітвы за народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўсіх аматараў яго творчасьці.

У апошнія гады цэлы шэраг кніжак народнага паэта пабачылі сьвет у каталіцкім выдавецтве Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі “Pro Cristo”.
 
Народны паэт Беларусі (1991) і заслужаны дзяяч навукі (1980) Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасьня 1931 году у в. Слабада Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Ён добра вядомы ня толькі як беларускі паэт, але і грамадзкі дзяяч.
 
З 1980-га да 1989 году быў першым сакратаром праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, а ў 1981-1991 гг. – сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў СССР. У 1989-1997 гг. Ніл Гілевіч узначальваў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Як дэпутат Вярхоўнага Савету БССР XI скліканьня (1985-1990) быў кіраўніком працоўнай групы, якая падрыхтавала Закон аб мовах. Зьяўляўся таксама дэпутатам ВС Беларусі XII скліканьня (1990-1995), членам Прэзідыюма ВС, старшынём Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны (1990-1995).
 
Ніл Гілевіч узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1984), Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны (1990), балгарскім ордэнам Кірылы і Мятода I ступені (1966), ордэнам “Югаслаўскай зоркі” са стужкай (1986), а ў 2006 годзе міністр замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк па даручэньні прэзідэнта Ўкраіны ўзнагародзіў яго ордэнам князя Яраслава Мудрага III ступені. Ніл Гілевіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980) і Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева (1986).
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 270 разоў (-ы)