Царква
Бо хто ўзвышае сябе, той паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, той узвысіцца
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 23:12)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

30.09.2011

У Львове навукоўцы гаварылі пра гісторыю станаўленьня грэка-каталіцкіх структур у сьвеце

“Грэка-католікі ва Ўкраіне і ў сьвеце: служэньне еднасьці ў разнастайнасьці культур” – пад такой назвай 22 верасьня 2011 году ў Інстытуце гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту ў Львове адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя ў памяць двух грэка-каталіцкіх уладыкаў – блаславёнага біскупа Прэшаўскага Паўла Гойдыча, ЧСВВ, і мітрапаліта Філадэльфійскага Канстанціна Багачэўскага.
   
Мэта канферэнцыі, якую ставілі арганізатары, найперш у сучасным кантэксьце данесьці да шырокіх колаў грамадзкасьці, што Грэка-Каталіцкая Царква існуе ня толькі ва Ўкраіне. На канферэнцыі выступілі ўкраінскія, славацкія і амерыканскія навукоўцы з Львову, Вужгарада, Прэшава, Вашынгтону і інш.
 
Прарэктар па навуковай рабоце УКУ Алег Турый адзначыў, што на канферэнцыі яе ўдзельнікі змаглі грунтоўна пазнаёміцца з сітуацыяй Царквы ў Славакіі, паколькі было некалькіх гасьцей, якія прадстаўлялі як украінскую меншасьць у гэтай краіне, так і славакаў, якія ўсе разам належаць да Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы. “Мне здаецца, што для многіх тут, ва Ўкраіне, гэта абсалютна невядомая старонка ня толькі гісторыі, але і сучаснасьці”, – сказаў д-р Алег Турый.
 
Падчас навуковай канферэнцыі адбылася прэзентацыя кнігі духоўнай спадчыны грэка-каталіцкага біскупа-мучаніка камуністычных часоў з Славакіі Паўла Гойдыча, які вызнаны блаславёным Каталіцкай Царквы.
 
На канферэнцыі шэраг дакладаў былі прысьвечаны жыцьцю грэка-каталіцкай дыяспары ў Амерыцы. Дзякуючы гэтым дакладам удзельнікі канферэнцыі змаглі заглыбіцца ў гісторыю станаўленьня царкоўных структураў за акіянам.
 
У рамках культурна-навуковай праграмы міжнароднай канферэнцыі адбылося адкрыцьцё выставы дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Ўкраіны ў Львове ў памяць бласл. біскупа Паўла Гойдыча, асьвячэньне мемарыяльнай дошкі грэка-каталіцкаму мітрапаліту з Амерыкі Канстанціну Багачэўскаму на яго радзіме, а таксама розныя канцэрты.
 
З удзельнікамі канферэнцыі сустрэўся дапаможны біскуп Львоўскі Бенядыкт Алексійчук, які адслужыў Боскую Літургію.
 
Паводле: Новини УКУ і Радіо Ватикан
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 255 разоў (-ы)