Царква
Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым, бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць
(Псалтыр 36:1-2)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

08.10.2011

Абвяшчаць Добрую Навіну ў новы спосаб

Выступаючы перад журналістамі, Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (СCEE) кардынал Петэр Эрдзё адзначыў, што новая евангелізацыя ёсьць абвяшчэньнем Добрай Навіны ў новы спосаб, адаптаваны да сучаснасьці.

   
Кардынал Петэр Эрдзё
Кардынал Эрдзё адзначыў, што Еўропа зьяўляецца самым секулярызаваным кантынентам у сьвеце. У той жа час ва ўсіх культурах еўрапейскіх народаў прысутнічаюць хрысьціянскія элементы. Жыхары гэтых краінаў ведаюць хрысьціянства, але не заўсёды ведаюць Ісуса Хрыста. Таму неабходна заняцца новай евангелізацыяй, да якой заклікаў ужо блаславёны Ян Павел II.
 
У якасьці прыкладу магчымых формаў новай евангелізацыі вянгерскі кардынал Петэр Эрдзё, нядаўна пераабраны на другі тэрмін Старшынём Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (СCEE), назваў вулічныя тэатралізаваныя імпрэзы, канцэрты сучаснай музыкі з рэлігійным зьместам у гандлёвых цэнтрах, а таксама экуменічныя сустрэчы, грамадзкія і дабрачынныя ініцыятывы. Пры гэтым кардынал падкрэсьліў, што няма евангелізацыі без канкрэтнага сьведчаньня хрысьціянскай любові, пра што сьведчыць яскравы прыклад албанскай блаславёнай Маці Тарэзы з Калькуты.
 
Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы таксама адзначыў, што новай евангелізацыя ўяўляе вялікую цікавасьць для хрысьціянаў іншых канфесіяў. І ў гэтай сферы магчыма разьвіцьцё міжхрысьціянскай салідарнасьці. Аднак мы ня можам разам весьці ўсю евангелізацыю, бо паміж намі няма поўнай еднасьці, таму і місія ня можа быць цалкам супольная, сказаў кардынал.
 
У сувязі з тым, што новая евангелізацыя будзе тэмай нарады Сіноду Біскупаў у 2012 годзе, Рада Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы прадставіць канкрэтныя прапановы ярархам і падзеліцца досьведам працы, якая ўжо праведзеная ў гэтай сферы.

Паводле KAI
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 194 разоў (-ы)