Царква
Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 17:1)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

10.10.2011

Грэка-каталіцкія і праваслаўныя ярархі хочуць сустракацца

“Вельмі рады, што паміж Апостальскай Сталіцай і Маскоўскім Патрыярхатам праходзяць сустрэчы”, – сказаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прэс-канферэнцыі для інфармацыйнага агенцтва УНІАН, каментуючы сустрэчу Папы Бенядыкта XVI і мітрапаліта Іларыёна (Алфеева). Пры гэтым Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя: “Мы будзем усё рабіць, каб ніколі ня быць перашкодаю для такіх сустрэчаў, а ўсяляк ім садзейнічаць”, – заявіў Уладыка Сьвятаслаў.
 
Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук)з Мітрапалітам Уладзімірам (Сабаданам), Зьверхнікам Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату
Кажучы пра важнасьць дыялогу, Першаярарх УГКЦ узгадаў пра сваю афіцыйную сустрэчу з Мітрапалітам Уладзімірам (Сабаданам), Зьверхнікам Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, якая адбылася 23 жніўня 2011 году ў Кіева-Пячорскай лаўры. “Нам усім гэтая сустрэча вельмі шмат дала”, – адзначыў Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук).

Мітрапаліт Уладзімір падчас той сустрэчы падкрэсьліў важнасьць захаваньня добрых стасункаў паміж дзьвюма Цэрквамі і разьвіцьця канструктыўнага супрацоўніцтва там, дзе гэта магчыма, для дабра ўкраінскага народу. Тады адбыўся таксама абмен поглядамі адносна магчымага супрацоўніцтва ў мас-медыйнай сферы і адукацыі. Бакі таксама адзначылі важнасьць сацыяльнага служэньня Царквы ў жыцьці грамадзтва.

 
Як адзначаюць у Дэпартаменце інфармацыі УГКЦ, важна, што і Мітрапаліт Іларыён таксама заявіў пра сваю гатовасьць сустрэцца з новым Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім. Пра гэта гаворыцца ў ягоным інтэрв’ю пра магчымую сустрэчу Папы Рымскага з Маскоўскім Патрыярхам, што было апублікавана 5 кастрычніка 2011 году ў газеце “Ізвестія”. “Я спадзяюся сустрэцца з ім (з Першаярархам УГКЦ Сьвятаславам Шаўчуком) у недалёкай будучыні”, – сказаў мітрапаліт Іларыён. Ярарх таксама выказаў спадзяваньне, што з абраньнем новага Зьверхніка Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы адбудуцца пазітыўныя зьмены ў стасунках дзьвюх Цэркваў.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 218 разоў (-ы)