Царква
Не зайздросьці славе грэшніка, бо ня ведаеш,які будзе канец яго
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 9-14)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

12.10.2011

Неўміручая толькі душа

Скарбонка беларускай хрысьціянскай літаратуры папоўнілася яшчэ адным каштоўным выданьнем. Рыма-каталіцкая парафія сьв. Сымона і Алены выдала новую кнігу Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якая мае назву “Anima”, што азначае душа ў перакладзе з лаціны.
   
У сваёй новай кнізе майстар беларускага паэтычнага слова разважае пра сутнасьць чалавечага жыцьця, спрабуе сам-насам пагутарыць з Нябёсамі, з Богам.
 
“Усё прыходзіць і праходзіць, узьнікае і зьнікае. Неўміручая толькі душа. Яна падуладна адно Ўсявышняму, – піша Народны паэт. – Незьлічоныя бачныя і нябачныя, рознааблічныя чорныя сілы са дня Стварэньня сьвету цікуюць за душой. Чалавек, каб заставацца сабой, мусіць берагчы сваю душу”.
 
Кніга “Аnima” – дзясятая кніга Рыгора Барадуліна, якую парафія Чырвонага касьцёлу ў Менску выдала за апошнія пяць гадоў, паведамляе Catholic.by. Як адзначаюць ўкладальнікі кнігі кс. Уладзіслаў Завальнюк і Ала Сакалоўская, сымбалічна, што “Anima” ня толькі юбілейнае выданьне, але і выходзіць у стогадовы юбілей сьвятыні.
 
Набыць кнігу Рыгора Барадуліна можна ў Чырвоным касьцёле, пазьней таксама плануецца прэзентацыя гэтай новай кнігі Народнага паэта Беларусі.

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 12181 разоў (-ы)