Царква
Бо пры многасьці мудрасьці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнаньне, той памнажае і боль
(Кніга Эклезіяста 1:18)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

14.10.2011

Зьверхнік УГКЦ чакае вялікіх посьпехаў ад разьвіцьця экуменічнага дыялогу паміж каталікамі і праваслаўнымі

Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук)
Выступаючы 12 кастрычніка 2011 году з інаўгурацыйнай прамовай перад выкладчыкамі і студэнтамі факультэту кананічнага права сьв. Пія Х у Венецыі, Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) зрабіў даклад “Унёсак УГКЦ у дыялог з праваслаўнымі ў каталіцка-праваслаўнай сумеснай камісіі” – паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
   
Напачатку свайго служэньня на пасадзе Зьверхніка УГКЦ Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук падкрэсьліў, што імкненьне да еднасьці і сулучнасьці паміж Цэрквамі зьяўляецца для УГКЦ прыярытэтам.
 
“У духу маіх непасрэдных папярэднікаў паўтараю словы “прабачаю і прашу прабачэньні” і спадзяюся на такой жа адказ з боку праваслаўных субратоў”, – сказаў тады Першаярарх УГКЦ.
 
“Грэка-Каталіцкія Цэрквы, у прыватнасьці ў апошнія два дзесяцігоддзі, імкнуцца даць праўдзівае сьведчаньне іх поўнай праваслаўнасьці і саборнасьці, – адзначыў Зьверхнік УГКЦ. – Пасьля апублікаваньня Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў яны яшчэ глыбей пачалі пераасэнсоўваць свой асаблівы статус і прыкладаюць намаганьні, каб знайсьці сінтэз паміж каталіцкай і праваслаўнай эклезіялогіяй. Мы добра ўсьведамляем цяжкасьці, якія могуць зьяўляцца ў гэтым працэсе, але згаджаемся з абсалютнай неабходнасьцю, што такі дыялог паміж каталікамі і праваслаўнымі належыць працягваць».
 
На думку ўкраінскага першаярарха, Усходнія Каталіцкія Цэрквы могуць зрабіць істотны ўнёсак у разьвіцьцё багаслоўскага дыялогу з праваслаўнымі, у першую чаргу дзякуючы сваёй поўнай адпаведнасьці ўсходняй традыцыі. “Пасьля сустрэчы з мітрапалітам УПЦ (МП) Уладзімірам у мяне склалася перакананьне, што мы ўсталявалі адносіны адкрытасьці і шчырасьці. Мы ведаем пра рознагалосьсі, але мы абяцалі працаваць разам там, дзе гэта магчыма. Менавіта ў гэтай персьпектыве я хачу працягваць намаганьні да еднасьці нашай Царквы», – адзначыў Зьверхнік УГКЦ.
 
Падчас знаходжаньня ў Венецыі Першаярарха УГКЦ суправаджаў Уладыка Дзіянісі (Ляховіч), Апостальскі візітатар для ўкраінскіх грэка-каталікоў у Італіі і Гішпаніі.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 209 разоў (-ы)