Царква
Бо хто ўзвышае сябе, той паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, той узвысіцца
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 23:12)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

25.10.2011

Кардынал Кох пра экуменічны асьпект у дзейнасьці Папы

Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, у інтэрв’ю французскай газеце “La Croix” сказаў, што экуменізм для Бенядыкта ХVI зьяўляецца “абсалютным” прыярытэтам яго пантыфікату. “Сьвяты Айцец гэта выяўляе з першага дня выбару на Пятровы Пасад”, – сказаў кардынал Кох.

Кардынал Курт Кох
Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кажа пра “экуменічны прымат” Рымскага Архірэя ў “дыялогу любові і праўды”. Як адзначае кардынал Кох, пра гэта сьведчыць той факт, што “шматлікія лютаране, англікане і праваслаўныя жадаюць сустрэцца, паразмаўляць і паглыбіць адносіны з Папам”.
   
Старшыня ватыканскай дыкастэрыі заявіў, што “Папа жадае духоўнага паглыбленьня экуменізму, а не перагавораў, якія вядуцца падчас заключэньня розных кантрактаў, як робіцца гэта ў бізнэсе”. Гаворачы пра сустрэчу з лютаранамі Германіі, якую Сьвяты Айцец меў падчас свайго візіту ў гэтую краіну, кардынал Кох спыніўся на некаторых вузлавых пунктах. Ён адзначыў, што калі Папа сустракаецца з прадстаўнікамі Лютаранскай Царквы пэўнай краіны, нельга чакаць рашэньняў, якія будуць датычыць Паўсюднай Царквы. “Мне здаецца, што чаканьні некаторых СМІ былі нерэальнымі, і яны спрычынілі толькі расчараваньні”, – сказаў ярарх.
 
Гаворачы пра дыялог з праваслаўнымі Цэрквамі, кардынал Кох адзначыў, што “падзелы ўнутры праваслаўных Цэркваў спрычыняюць цяжкасьці ў дыялогу з імі, і мы з вялікай ўвагай глядзім на будучы Ўсеправаслаўны Сабор”. Што да персьпектывы сустрэчы паміж Бенядыктам ХVI і Патрыярхам Кірылам, кардынал Кох лічыць, што “сітуацыя паміж Масквой і Рымам не была ніколі такой добрай як у сёньняшні час”.
 
Адносна сустрэчы за мір у Асізі кардынал Кох сказаў, што “Цэрквы, рэлігіі і агностыкі будуць імкнуцца падчас гэтага форуму да таго, каб сказаць, што ідэяй рэлігіі ёсьць ня гвалт але мір”. “Гэты дзень у Асізі зьяўляецца сумесным засяроджаньнем і малітвай прадстаўнікоў розных рэлігіяў, а не супольнай малітвай”, – падкрэсьліў кардынал Кох.
 
Паводле Ватыканскага радыё
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 9366 разоў (-ы)