Царква
Бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:2)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

27.10.2011

Ярархі УГКЦ і РКЦ ва Ўкраіне разам разважалі пра евангелізацыю і секты

26 кастрычніка 2011 году ў прыгарадзе Львова м. Брухавічы адбылася сумесная сустрэча сябраў Сіноду Біскупаў Кіеўска-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Канферэнцыі Біскупаў Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У нарадзе бралі ўдзел каталіцкія біскупы лацінскага і візантыйскага абрадаў, якія ажыцьцяўляюць сваё служэньне на тэрыторыі Ўкраіны. На сустрэчы прысутнічаў новы Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Галіксан.
   
Ярархі знаходзяцца разам у Брухавічах ужо трэці дзень. Перад гэтым, 24-25 кастрычніка, яны мелі сумесныя духоўныя рэкалекцыі, якія праводзіў вядомы сучасны багаслоў і мастак езуіт а. Марка Іван Рупнік.
 
Мэта брацкай сустрэчы ўкраінскіх ярархаў двух абрадаў – падтрымліваць і разьвіваць сяброўскія адносіны паміж епіскапатам і разам абмяркоўваць і шукаць адказы на пытаньні, якія зьяўляюцца агульнымі для ўсіх.
 
У каментары для Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук), Першаярарх УГКЦ сказаў: «Гэтым разам у цэнтры ўвагі ставім пытаньне евангелізацыі. Мы хочам над ім глыбей задумацца і даць сабе адказ, якім чынам мы павінны праводзіць душпастырства, каб адказаць на духоўныя запатрабаваньні нашых вернікаў і тых украінцаў, якія на сёньня сябе не ідэнтыфікуюць ні з адной Царквой. Яшчэ хочам прааналізаваць дзейнасьць розных псеўда-царкоўных структураў, якія выдаюць сябе за чальцоў Каталіцкай Царквы. Іх ёсьць некалькі ва Ўкраіне і мы хочам апублікаваць нашу агульную заяву адносна іх дзейнасьці».
 
27-28 кастрычніка, пасьля завяршэньня брацкай сустрэчы, абодва епіскапаты правядуць свае асобныя паседжаньні: ярархі УГКЦ – 54-ую сесію Сіноду Біскупаў Кіева-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства, а ўладары РКЦ – XXXVI паседжаньне Канферэнцыі Біскупаў Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 9678 разоў (-ы)