Царква
I зноў я пабачыў пад сонцам, што ня ўвішным пасьпяховы бег дастаецца, не адважным - перамога, ня мудрым - хлеб, і не ў разумных - багацьце, і ня ўмельцам - прыхільнасьць, а ад пары й нагоды залежаць яны
(Кніга Эклезіяста 9:11)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

29.10.2011

Міжканфесійная сустрэча па праблеме гандлю людзьмі

Круглы стол на тэму магчымасьці ўдзелу хрысьціянскіх Цэркваў ў супрацьдзеяньні гандлю людзьмі адбыўся ў Горадні 20 кастрычніка 2011 году.
    
Арганізатарам мерапрыемства выступіла міжканфесійная місія “Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне” ў супрацоўніцтве з Аддзелам па царкоўнай дабрачыннасьці і сацыяльным служэньні Гарадзенскай япархіі Праваслаўнай Царквы. На круглы стол былі запрошаны прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкага Касьцёлу, Евангелічна-Лютаранскай Царквы, Саюзу евангельскіх хрысьціян-баптыстаў.

Пра тое, якія былі мэты круглага стала, распавёў каардынатар праектаў ММ “Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне” Аляксандар Шаўчук: “Мы хацелі праінфармаваць прадстаўнікоў хрысьціянскіх Цэркваў пра існуючую праблему і разам абмеркаваць магчымыя шляхі і ўмовы, у якіх мы маглі б супрацоўнічаць, каб разам вырашаць праблему гандлю людзьмі”.
 
Вынікам круглага стала, кажа Аляксандар Шаўчук, стала тое, што прадстаўнікі розных хрысьціянскіх канфесіяў пазнаёміліся паміж сабой, а таксама ўдзельнікі сустрэчы агучылі дзьве першапачатковыя праблемы, якія, на погляд Цэркваў, сёньня трэба вырашаць у першую чаргу. Найперш трэба больш шырока інфармаваць сьвятароў пра гэтую праблему. Круглы стол паказаў, што ня ўсе сьвятары дакладна ведаюць маштабы праблемы гандлю людзьмі і з чым гэта зьвязана. Таксама ўдзельнікі абмеркавалі магчымасьці сумеснай дзейнасьці, скіраванай на дапамогу патэнцыйным ахвярам гандлю людзьмі, а таксама тым, каго гэта праблема закранула.
 
Сярод розных прычынаў зьяўленьня праблемы гандлю людзьмі прысутнічаюць і маральныя прычыны, кажа Аляксандар Шаўчук, акурат у гэтым асьпекце Касьцёл і Царква маглі б найбольш дапамагчы – працаваць у духоўным станаўленьні і падтрымцы людзей. Ахвярамі гандлю людзьмі часта зьяўляюцца тыя, якія не наведваюць храм.
 
Па выніках круглага стала выказалася ідэя, як сумеснымі намаганьнямі стварыць у Горадні рэабілітацыйны цэнтар для ахвяраў гандлю людзьмі, у якім маглі б працаваць як супрацоўнікі дзяржаўных структураў, так і сьвятары.
 
Паводле Grodnensis.by
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 142 разоў (-ы)