Царква
Дабрашчасныя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:6)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

10.11.2011

У Расеі высьвячаны новы грэка-каталіцкі сьвятар

У Новасібірску 8 лістапада 2011 году на Боскай Літургіі, адслужанай у рыма-каталіцкай катэдры Перамяненьня, быў высьвячаны на сьвятара візантыйскага абраду дыякан Павел Гладкоў, паведамляе Сибирская католическая газета. Літургію ўзначальвалі грэка-каталіцкі біскуп Мукачаўскі Мілан Шашык і ардынарый для католікаў візантыйскага абраду ў Расейскай Федэрацыі рыма-каталіцкі біскуп Ёзаф Верт.
 
Сёньня ў Расеі душпастырскай апекай вернікаў у 19 парафіях і некалькіх місійных пунктах займаецца каля паўтара дзясятка каталіцкіх сьвятароў візантыйскага абраду.

Новы расейскі грэка-каталіцкі сьвятар Павел Гладкоў мае 29 гадоў, жанаты. Паходзіць з Калугі, з праваслаўнай сям’і. У 1999 годзе ён далучыўся да Каталіцкай Царквы ў парафіі сьв. Францішка Асізскага і сьв. Георгія Пераможцы г. Калугі.

У 2003-2006 гг. навучаўся ў грэка-каталіцкай духоўнай семінарыі Сьвятога Духу ў Львове. Пасьля стварэньня ў Расеі кананічных структураў для католікаў візантыйскага абраду на чале з ардынарыем Ёзафам Вертам правёў год (2006-2007 гг.) у просемінарыі г. Новасібірска. У 2007-2009 гг. працягнуў навучаньне ў каталіцкай духоўнай семінарыі Санкт-Пецярбурга. Сваю адукацыю ён заканчваў ў грэка-каталіцкай Вужгарадзкай духоўнай акадэміі імя блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы ў 2009-2011 гг.

На дыякана Павел Гладкоў быў высьвячаны сёлета, 14 кастрычніка, у Закарпацьці, біскупам Мукачаўскім Міланам Шашыкам на просьбу ардынарыя для католікаў візантыйскага абраду ў Расейскай Федэрацыі біскупа Язэпа Верта.
 
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 247 разоў (-ы)